Грамадства88

Праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітзняволеным

Беларускія праваабаронцы прызналі блогера Эдуарда Пальчыса палітвязням, гаворыцца ў сумеснай заяве закрытага беларускімі ўладамі праваабаронцаў-вясноўцаў, Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава (Вільня), ПУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр», камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» і ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Яны патрабуюць вызваліць Пальчыса з-пад варты, паколькі забеспячэнне яго яўкі ў суд можа быць гарантаванае і іншымі мерамі стрымання, не звязанымі з ізаляцыяй абвінавачанага, а таксама спыніць справу ў дачыненні да блогера па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і забяспечыць правядзенне адкрытага судовага працэсу з захаваннем усіх гарантый справядлівага судовага разбору.

У заяве адзначаецца, што рэдактар сайта 1863х.com Пальчыс абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Пасля затрымання ў лістападзе 2015 года супрацоўнікамі КДБ у рамках распачатай справы і вызвалення пад падпіску аб нявыездзе ён пераехаў ва Украіну. У студзені 2016 года Пальчыса затрымалі ў Расіі і ў канцы мая 2016 года экстрадавалі ў Беларусь, дзе ён быў узяты пад варту.

25 жніўня 2016 года суд Цэнтральнага раёна Мінску разгледзеў справу аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863х.com. У выніку закрытага судовага пасяджэння 9 артыкулаў, размешчаных на дадзеным сайце, былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Праваабаронцы настойвалі на неабходнасці правядзення незалежнага аналізу тэкстаў Пальчыса і не выключалі палітычнага матыву яго крымінальнага пераследу.

Прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый з прыцягненнем спецыялістаў у розных галінах навукі быў праведзены аналіз дзевяці тэкстаў, размешчаных на сайце 1863х.com, якія ў судовым парадку былі прызнаныя экстрэмісцкімі і ў якіх, паводле следства, змяшчаецца інфармацыя, якая распальвае расавую, нацыянальную ці рэлігійную варожасць.

«Па выніках гэтага аналізу мы адзначаем наступнае. У адпаведнасці з арт. 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, кожны чалавек мае права бесперашкодна прытрымлівацца сваіх меркаванняў. Кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэта права ўключае ў сябе свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці праз друк альбо мастацкія формы выражэння ці іншым шляхам на свой выбар», — гаворыцца ў заяве.

У дакуменце падкрэсліваецца, што карыстанне гэтым правам накладае асаблівыя абавязацельствы і асаблівую адказнасць. «Гэта права, адпаведна, можа быць звязанае з некаторымі абмежаваннямі, якія, аднак, павінны быць устаноўленыя законам і з'яўляцца неабходнымі для павагі і рэпутацыі іншых асоб і для аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя і маральнасці насельніцтва», — гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, дапушчальныя абмежаванні свабоды выказвання меркавання ўтрымліваюцца ў арт. 20 Пакта, які забараняе прапаганду вайны, выступленні на карысць нацыянальнай, расавай, рэлігійнай нянавісці, а таксама выступленні, якія ўяўляюць сабой падбухторванне да дыскрымінацыі, варожасці або гвалту, падкрэсліваюць праваабаронцы.

Улічваючы гэтыя, устаноўленыя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, дапушчальныя абмежаванні свабоды выказвання меркавання, пры аналізе тэкстаў, якія былі размешчаны на сайце 1863х.com, даследчыкам трэба было ўстанавіць, ці трапляюць гэтыя матэрыялы пад дапушчальныя абмежаванні свабоды выказвання меркавання.

У выніку аналізу даследчыкі прыйшлі да высновы, што змешчаная ў дзевяці артыкулах інфармацыя не ўтрымлівае прыкмет заклікаў да вайны, гвалту або выступленняў на карысць расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці, не ўяўляе пагрозы нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку або здароўю і маральнасці насельніцтва, адзначаюць праваабаронцы. «Матэрыялы ўяўляюць сабой не што іншае, як думкі аўтара адносна тых ці іншых гістарычных падзей, фактаў, утрымліваюць крытычныя заўвагі адносна геапалітычных канцэпцый і знешняй палітыкі некаторых дзяржаў. Аўтар не меў на мэце прыніжэнне прадстаўнікоў нейкіх канкрэтных нацыянальнасцяў, этнічных ці расавых груп», — падкрэсліваецца ў заяве.

Адзначаецца, што матэрыялы аўтарства Пальчыса, якія былі размешчаныя на сайце 1863х.com, з'яўляюцца дапушчальнай формай выказвання свайго меркавання і, адпаведна, не могуць пераследвацца ў крымінальным парадку.

«У той жа час мы адзначаем, што карыстанне свабодай выказвання меркавання накладае у тым ліку і асаблівыя абавязкі і адказнасць, у тым ліку маральную і сацыяльную, — гаворыцца ў заяве. — Забарона распаўсюджвання малюнкаў і матэрыялаў парнаграфічнага зместу з'яўляецца дапушчальным абмежаваннем свабоды выказвання меркавання і мае на мэце абарону маральнасці насельніцтва. Аднак пры гэтым мы лічым, што разавае выкарыстанне ілюстрацыі з парнаграфічным малюнкам, які, на думку Пальчыса, павінен быў прадэманстраваць карыстальнікам рэсурсу 1863х.com недапушчальныя падыходы да падачы інфармацыі некаторымі вэб-рэсурсамі, з'яўлялася недальнабачным крокам, але не павінна стаць падставай для прызначэння пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі. У гэтым выпадку Пальчыс не пераследаваў карыслівыя ці якія-небудзь іншыя гнюсныя мэты. Аналіз правапрымяняльнай практыкі па некаторых падобных рэзанансных выпадках сведчыць, што пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі па іх судамі не ўжывалася».

Праваабаронцы лічаць, што ў крымінальным пераследзе Пальчыса ёсць палітычны матыў уладаў, які мае на мэце спыненне яго публічнай дзейнасці або прымус да змены яе характару.

Каментары8

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць