Спорт1212

У якім брудзе паплывуць алімпійцы ФОТЫ

У Рыа ўсе скардзяцца на ваду: пітную нельга ўжываць без належнай фільтрацыі, сінхраністкам адразу не спадабалася ў басейне («занадта каламутная вада»), а што ж рабіць трыятланістам, ветразнікам і плыўцам у адкрытай вадзе? Зусім хутка ім трэба будзе разыгрываць медалі, а вада ў заліве Гуанабара, мякка кажучы, брудная.

Штат Рыа і прадпрымальнік Эйке Батыста абяцалі спецыяльна да Алімпіяды ачысціць бухту, у якую ўжо шмат гадоў адкрыта зліваюць каналізацыйныя воды і адкіды вытворчасці. Але перашкодзіў палітычны і эканамічны крызіс. Дай бог, калі рукі дойдуць да 2030 года.

А пакуль праблемы ўсё тыя ж, што і год таму: сцёкавыя воды фавэл, дробнае і буйное смецце (аж да канапы, якая імгненна стала мемам), іншыя адкіды пастаянна сцякаюцца на ўзбярэжжа. Курортам у акваторыі не пахне, затое пахне чымсьці іншым.

Калі вы думаеце, што гэта старыя фатаграфіі, то памыляецеся. Цалкам сабе свежыя, жнівеньскія. Бухту для спартсменаў ачысцілі, як змаглі, але сцвярджаць, што чарговая канапа не ўсплыве падчас алімпійскіх стартаў, нельга.

Год таму медыкі і ўвогуле білі трывогу: плёскацца ў Гуанабары было небяспечна для здароўя: калі праз рот, вочы або драпіну на целе ў арганізм трапяць тры чайныя лыжкі вады, імавернасць заразіцца халерай або дызентэрыяй падляціць да 99%. Калі пашанцуе менш, можна злегчы з хваробамі дыхальных шляхоў, мозгу і сэрца.

Цяпер быццам такіх страшылак няма, але рызыка заразіцца застаецца.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць