Грамадства1313

«Я адчуваю бязмежную ўдзячнасць»: сям’я і блізкія наведалі магілу Янкі Брыля ФОТА

Народны пісьменнік Беларусі пайшоў з жыцця дзесяць гадоў таму.

Іван Антонавіч пахаваны побач з жонкай Нінай Міхайлаўнай на могілках у мінскім прыгарадзе Калодзішчы.

Калі ў 2003 годзе пайшла з жыцця жонка Янкі Брыля, яе не дазволілі пахаваць ні на Усходніх, ні на Кальварыйскіх могілках. Разлучацца з каханай пісьменнік не хацеў, таму яго пахавалі побач. Янка Брыль, хоць і быў пакрыўджаны, казаў: «І тут зямля беларуская…»

Блізкія пісьменніка адзначаюць, што месца жывапіснае, на ўзгорку, аднак дабірацца да могілак складана: па дарозе амаль ніякіх указальнікаў і заблукаць вельмі лёгка.

Наведаць магілы Івана Антонавіча і Ніны Міхайлаўны прыехалі іх дзеці: Наталля, Галіна і Андрэй з жонкай Нінай Піліпаўнай. Разам з імі прыехаў і ўнук Антон Францішак Брыль.

Таксама былі геолаг Радзім Гарэцкі, гісторык Анатоль Сідарэвіч, пісьменніца Вольга Іпатава з мужам Ягорам Фядзюшыным і журналіст Міхась Скобла.

Больш за гадзіну блізкія Янкі Брыля правялі ля яго магілы. Прыгадвалі розныя эпізоды з жыцця, звязаныя з пісьменнікам і яго сябрамі, абменьваліся навінамі.

Радзім Гарэцкі і Вольга Іпатава.

«Наташа і Галя, я хачу сказаць пра сваю бязмежную ўдзячнасць, якую адчуваю да вашай сям’і, – кажа Вольга Іпатава, і на яе вочы наварочваюцца слёзы. – Гэта была першая нармальная сям’я, якую я ўбачыла. Ведаеце, як гэта ў дзіцячым доме было… Якія там сем’і. І раптам я прыязджаю ў сям’ю пісьменніка, там сядзяць дзве харошыя дзяўчынкі. І гэтая слаўная сям’я, з яе традыцыямі… Вам не перадаць. Я, можа быць, не магла гэтага выказаць. Паколькі з дзіцячага дома, то крыху дзікаватая бываю. Але вось гэтая наша сустрэча для мяне нагода сказаць вялікі дзякуй вам і вашай сям’і, якая так добра да мяне ставілася. Для мяне вялікае шчасце, што шляхі майго бацькі, маці і Івана Антонавіча сышліся і я магла да яго звяртацца як да сябра майго бацькі».

Анатоль Сідарэвіч.
Галіна Іванаўна, дачка Янкі Брыля.
Ягор Фядзюшын.

Злева направа: Антон Францішак Брыль, Андрэй Брыль і Радзім Гарэцкі.

Ніна Піліпаўна, жонка Андрэя Брыля.

10 гадоў без Янкі Брыля. Цікавыя эпізоды з жыцця пісьменніка

Непадалёк ад магілы Янкі Брыля вісіць гэты ўказальнік.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне1

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне1

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць