Здарэнні1616

Ва Украіне суд адпусціў гвалтаўніка школьніцы, бо ён удзельнічаў у аперацыі на Данбасе

Іванкаўскі раённы суд Кіеўскай вобласці прысудзіў вяскоўца да чатырох гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне непаўналетняй, але пастанавіў, што ён не будзе адбываць тэрмін праз удзел у аперацыі на ўсходзе краіны.

Суддзя прызнаў гэты факт «змякчальнымі абставінамі». Украінца таксама аштрафавалі на тры тысячы грыўняў (амаль 245 беларускіх рублёў). Пра гэта паведамляецца ў Адзіным рэестры судовых рашэнняў.

У матэрыялах справы гаворыцца, што мужчына быў нецвярозы. Ён паваліў дзяўчыну на зямлю, гвалтоўна паставіў яе на калені, пасля чаго «падышоў ззаду і насуперак яе волі задаволіў сваё жаданне ненатуральным чынам».

Адзначаецца, што гвалтаўнік ведаў пра ўзрост дзяўчыны. Сваёй віны асуджаны не прызнаў, заявіўшы, што сэксуальны кантакт адбыўся па ўзаемнай згодзе.

Мужчыну судзілі на падставе часткі 2 артыкула 153 КК Украіны. Максімальнае магчымае пакаранне — сем гадоў пазбаўлення волі.

Аднак суд вырашыў, што выправіць абвінавачанага магчыма без адбыцця ім пакарання. Паколькі «абвінавачаны раней не судзімы, з'яўляецца ўдзельнікам антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны, утрымлівае малых дзяцей і мае пастаяннае месца працы», — гаворыцца ў прысудзе.

Каментары16

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць