Грамадства99

Лукашэнка: Калі мы пераканаемся, што ЦТ — гэта не тое, яно імгненна будзе адмененае

У Аляксандра Лукашэнкі дваякае стаўленне да такой формы экзамену, як цэнтралізаванае тэставанне. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, размаўляючы 17 чэрвеня ў Гомелі з работнікамі кандытарскай фабрыкі «Спартак».

Паводле слоў Лукашэнкі, відавочны плюс ЦТ у тым, што дзякуючы існай сістэме ўдалося практычна цалкам выкараніць карупцыю і выключыць магчымасць паступлення за хабар. «Але не ўсе выдатнікі школы ў будучыні становяцца найлепшымі прафесіяналамі. Пры тэставанні мы не бачым чалавека, не бачым палёту думкі, яго разважанняў», — цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Лукашэнка сказаў, што кожны год дзяржкамісія ўдасканальвае працэс арганізацыі ўступнай кампаніі, прымаюцца рашэнні аб пашырэнні мэтавага набору па тых ці іншых спецыяльнасцях. Акрамя таго, пераможцы розных міжнародных, рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд у Беларусі маюць права не здаваць экзамены пры паступленні на асобныя спецыяльнасці, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Думаю, нам не трэба зараз ні ад чаго адмаўляцца. Мы прыйдзем да нармальнага працэсу. Калі мы пераканаемся, што тэставанне — гэта не тое, яно імгненна будзе адмененае. Няма таго моманту, каб я пачаў ламаць гэтую сістэму. Мы будзем удасканальваць яе і дапаўняць такім чынам, каб не страціць здольных і перспектыўных дзяцей», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што падчас сёлетняй уступнай кампаніі ў Беларусі пастараліся вырашыць праблему нестыкоўкі школьнай праграмы з заданнямі цэнтралізаванага тэставання. «Мы гэта ўбачылі і пачынаем гэта рэгуляваць. Сёлета я запатрабаваў, каб нармальныя былі тэсты, бо падкідваюць такія, што выкладчык ВНУ некаторыя не можа рашыць. Гэта ненармальна, і мы тэсты прыстасавалі да той праграме, якая існуе ў школе», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, лічыць Лукашэнка, варта было б адкарэктаваць асобныя моманты ў школьнай праграме. Напрыклад, надаць больш увагі працоўнай адукацыі, каб школьнікі маглі падчас навучання набыць карысныя ў жыцці навыкі і ўменні. «Гэтаму ў школе трэба вучыць, таму што не ў кожнай сям`і навучаць», — адзначыў ён.

Каментары9

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць