Навука і тэхналогіі11

Ubisoft выпусціць камп'ютарную гульню пра «змагара з сістэмай»

Кампанія Ubisoft анансавала выхад камп'ютарнай гульні «Watch Dogs 2». Распрацоўшчыкі цалкам змянілі фармат гульні.

Галоўным героем стане Маркус Холаўэй – цемнаскуры хакер з Окланда, які стаў актывістам пасля таго, як яго бацькоў загрэбла сістэма. Маркус уваходзіць у склад хакерскай групы DedSec, што кінула выклік буйным карпарацыям, злачынным групоўкам і іншым хакерам, так ці інакш небяспечным для жыцця «простых смяротных».

Згодна з заявай распрацоўшчыкаў, у гульні будзе цалкам адкрыты свет, а таксама магчымасць кааператыўнай гульні з сябрамі і спаборніцкія шматкарыстальніцкія рэжымы для прыхільнікаў такога роду забавак. Падзеі Watch Dogs 2 будуць разгортвацца ў горадзе Сан-Францыска.

Першая частка Watch Dogs займела сваю папулярнасць дзякуючы сюжэту. Тады герой гульні спрабаваў схавацца ад паліцыі, федэралаў, дзейнічаў ананімна. У Watch Dogs 2 цалкам змененая канцэпцыя разумення хакерства як субкультуры – суполка хакераў спрабуе змагацца за свабоду распаўсюду і перашкаджае ўладам сачыць за сваімі грамадзянамі. Хакерстваваць прыйдзецца паўсюль – ад лазерных паказаў на высокіх будынках і малявання графіці да ўзлому эфіру тэленавін. Кардынальныя змены чакаюць і сюжэт – адной з асноўных задач будзе набраць як мага большую колькасць падпісантаў.

Вялікую ўвагу распрацоўшчыкі надалі і рэалістычнасці – паўсюль будуць выкарыстоўвацца дроны, зброя будзе друкавацца на 3D-прынтэрах. Для таго, каб перабрацца з аднаго пункту горада ў іншы, герой зможа выкарыстоўваць паркур ці ўзламаць чый-небудзь аўтамабіль. Распрацоўшчыкі абяцаюць перадаць сапраўдную атмасферу розных раёнаў Сан-Францыска. Тое самае тычыцца і персанажаў – кожны чалавек і жывёла на вуліцы будуць жыць сваім жыццём.

Выхад гульні запланаваны на 15 лістапада гэтага года.

Трэйлер гульні:

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША19

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць