Улада3030

Беларуска, якая прапаноўвала перайменаваць міліцыю ў ВЧУ, стала ўпаўнаважанай па правах чалавека Расіі

Генэрал-маёр міліцыі, дэпутат Дзярждумы Расеі Тацяна Маскалькова абраная ўпаўнаважанай па правах чалавека Дзяржаўнай Думы Расеі. Як перадае ТАСС, у выніку тайнага галасаваньня за Маскалькову прагаласавалі 323 дэпутаты, 11 былі супраць, 1 устрымаўся. Маскалькова перамагла чатырох прэтэндэнтаў на пасаду «амбудсмэна» — галоўнага афіцыйнага абаронцы правоў чалавека ў Расеі.

Тацяна Маскалькова нарадзілася ў 1955 годзе ў Беларусі, у Віцебску. Скончыла ў Маскве Ўсесаюзны юрыдычны завочны інстытут, служыла ў МУС Расеі, даслужылася да званьня генэрал-маёра міліцыі. Першы раз у Дзярждуму Маскалькова спрабавала абрацца ў 1999 годзе ад «Яблыка», але няўдала. Пасьпяхова абралася ў 2007 годзе ад «Справядлівай Расеі».

Маскалькова вядомая рэзананснымі прапановамі, скіраванымі на прыняцьце больш жорсткіх законаў. Гэтак, пасьля акцыі групы Pussy Riot яна прапанавала ўвесьці крымінальную адказнасьць за пэрформансы, а таксама штрафаваць за непадпарадкаваньне народным дружыньнікам. Таксама генэрал-маёру міліцыі Маскальковай належыць прапанова перайменаваць МУС у ВЧК і «надаць яму адпаведныя паўнамоцтвы дзеля навядзеньня парадку, захаваньня краіны ў спакоі і бясьпецы».

Пасьля абраньня амбудсмэнам нараджэнка Віцебску заявіла, што будзе займацца абаронай правоў расейскамоўных за мяжой.

«Закрываюцца расейскія школы. Прыціскаюцца элемэнтарныя правы грамадзянаў Расеі, якія пражываюць за мяжой: палітычныя, сацыяльна-эканамічныя ды іншыя правы. Упаўнаважаны па правах чалавека павінен заняцца гэтай праблемай», — лічыць генэрал-маёр Тацяна Маскалькова.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты20

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У лабавым ДТЗ у Маладзечанскім раёне загінулі 25‑гадовая дзяўчына і яе 34‑гадовая пасажырка

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай11

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны3

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты20

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць