Свет

Сітуацыя ў Карабаху ў паведамленнях армянскіх СМІ: 5 азербайджанскіх танкаў трапілі ў кацёл, збітыя 2 верталёты

Збіты верталёт ВПС Азербайджана ў зоне карабахскага канфлікту. Фота AP

Hayastannews.com: «Падраздзяленне азербайджанскай арміі, у складзе якога пяць танкаў, трапіла ў акружэнне на паўночна-ўсходнім напрамку лініі фронту, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы ў сілавых структурах непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР).

«Дзякуючы ўмелым дзеянням арміі абароны НКР, на паўночна-ўсходнім напрамку ў Мардакерцкім раёне утварыўся «кацёл», у якім апынуліся пяць танкаў азербайджанскіх ўзброеных сіл. Прымаюцца меры па іх захопу альбо знішчэнню», — сказаў адзін з суразмоўцаў агенцтва.

Паводле яго, напружанасць захоўваецца на паўночна-ўсходнім і паўднёва-ўсходнім напрамках лініі супрацьстаяння. «Падраздзяленні карабахскай арміі ажыццяўляюць меры па вяртанні шэрагу пазіцый, захопленых азербайджанскімі войскамі ў раёне Джабраіла», — адзначыла крыніца. 

Акрамя баёў, якія ідуць на перадавой, артылерыя Азербайджана нанесла ўдары па мірных населеных пунктах. Паводле аператыўных звестак НКР, прыблізна а 08:30 у напрамку абарончых пазіцый Мартуні пасля абстрэлу з устаноўкі «Град» быў забіты Вагінак Татулавіч Грыгаран, двое дзяцей параненыя. У паведамленні МА НКР гаворыцца: «Па стане на дадзены момант на ўсёй лініі судакранання паміж Азербайджанам і НКР ідуць гарачыя сутыкненні. Авангард НКР прыняў на сябе ўдар і вядзе надзейныя абарончыя баі».

Па аператыўных звестках НКР, збітыя 2 верталёты, якія атакавалі армянскія пазіцыі, падбіты танк і беспілотнік.

Пасля аднаўлення канфлікту, калі ў ноч з 1 па 2 красавіка УС Азербайджана распачалі правакацыйныя дзеянні па ўсёй лініі судакранання з Нагорным Карабахам, на дадзены момант у армянскага боку 18 ахвяр і каля 35 параненых. У ходзе баявых дзеянняў у ноч з 1 на 2 красавіка і на працягу ўсяго дня азербайджанская армія страціла больш за 200 ваеннаслужачых, паведамляюць у сілавых структурах непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі».

Апытанка

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць