Свет22

Асад абвінаваціў «армію Эрдагана» ва ўварванні ў Сірыю

Сірыйскі лідар Башар Асад раскрытыкаваў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана і заявіў, што «армія Эрдагана» вядзе баявыя дзеянні ў Сірыі.

«Сёння вайна супраць Эрдагана і супраць Саудаўскай Аравіі выяўляецца ў барацьбе з тэрарыстамі. І турэцкая армія, якая не турэцкая, гэта армія Эрдагана, сёння ваюе ў Сірыі», — сказаў Асад у інтэрв'ю расійскаму агенцтву РІАН, другая частка якога была апублікаваная ў чацвер.

«Ён [Эрдаган] наўпрост падтрымлівае тэрарыстаў. Ён дазваляе ім перамяшчацца на турэцкую тэрыторыю, здзяйсняць манеўры з выкарыстаннем танкаў», — заявіў Асад.

Раней тыя ж абвінавачванні супраць Эрдагана выстаўляла расійскае міністэрства абароны. У канцы снежня на брыфінгу ў Маскве прадстаўнікі ведамства заявілі, што Турцыя з'яўляецца асноўным пакупніком нафты ў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», а ў гандаль з ІД уцягнутыя асабіста Эрдаган і яго сям'я.

Сам Эрдаган катэгарычна гэта адмаўляў і заявіў, што гатовы сысці ў адстаўку ў выпадку, калі гэтыя абвінавачванні будуць даказаныя. Улады Турцыі таксама раней неаднаразова адпрэчвалі абвінавачванні ў ваеннай прысутнасці на тэрыторыі Сірыі.

Каментары2

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць