Свет88

Нацыяналісты спрабавалі сарваць жалобнае мерапрыемства ў Брусэлі: супраць іх ужылі вадамёты

Паліцыя ўжыла вадамёты для разгону агрэсіўна настроенага натоўпу ў цэнтры бельгійскай сталіцы. Нягледзячы на адмену запланаванага шэсця, акцыя ў памяць ахвяр тэрактаў усё роўна адбылася.

Reuters.com

У цэнтры Брусэля праварадыкалы паспрабавалі ў нядзелю, 27 сакавіка, сарваць жалобнае мерапрыемства ў памяць пра ахвяр тэрактаў у аэрапорце і метро. Некалькі сотняў агрэсіўна настроеных маладых людзей сабраліся ў цэнтры бельгійскай сталіцы. Яны выкрыквалі нацыяналістычныя лозунгі і спрабавалі трапіць да імправізаванага мемарыяла на адной з цэнтральных плошчаў.

Паліцыя ўжыла вадамёты для разгону агрэсіўна настроенага натоўпу. Каля 10 чалавек затрыманыя.

Напярэдадні ўлады папрасілі адмяніць запланаваную на нядзелю акцыю ў памяць ахвяр тэрактаў пад назвай «Марш супраць страху». Міністр унутраных спраў Бельгіі Ян Ямбон і бургамістр Брусэля Іван Маёр папрасілі людзей не збірацца на дэманстрацыю, бо паліцыя перагружаная працай з-за тэрарыстычнай пагрозы і не зможа належным чынам гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў акцыі.

Тым не менш у нядзелю ад 500 да 1000 чалавек сабраліся ў цэнтры Брусэля, каб ушанаваць памяць ахвяр трагедыі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ3

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ3

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць