Улада33

За экскурсію — за краты

Удзельнікі гістарычнай экскурсіі, прысьвечанай 90‑годзьдзю абвяшчэньня БНР, пакараныя судом Навабеліцкага раёну Гомеля за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Прызналі вінаватай і тутэйшую журналістку — за чырвонае паліто і белыя шарыкі.

Удзельнікі гістарычнай экскурсіі, прысьвечанай 90‑годзьдзю абвяшчэньня БНР, а таксама гомельская журналістка, пакараныя судом Навабеліцкага раёну Гомеля за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў (ч. 1 арт. 23.24 КоАП).

23 сакавіка прыкладна дваццаць чалавек з чырвонымі і белымі паветранымі шарыкамі прайшлі па месцах, зьвязаных з дзейнасьцю міністра БНР Палуты Бадуновай. На 9 удзельнікаў экскурсіі супрацоўнікі Навабеліцкага РУУС склалі пратаколы.

22 красавіка судзьдзя Алег Харошка аштрафаваў члена БНФ Івана Адаменку на 20 базавых велічынь (700 тыс. рублёў), члена Беларускай асацыяцыі журналістаў Тацяну Бублікаву і члена БСДП (Грамада) Дзьмітрыя Кутасава — на 15 базавых велічынь (525 тыс. рублёў). Член АГП Аляксандр Працко і актывіст аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Сьвятаслаў Шапавалаў пакараны 7 і 10 суткамі арышту. Усе яны прызнаны вінаватымі ва ўдзеле ў складзе арганізаванай групы грамадзян у вулічным шэсьці і правядзеньні пікету з мэтай прыцягненьня грамадзян да сваіх грамадзка‑палітычных поглядаў. У якасьці доказу ў судзе дэманстраваўся відэазапіс мерапрыемства, які праводзілі супрацоўнікі міліцыі.

Журналістка заўважыла, што два шарыкі на сумачцы былі белага колеру. «Але паліто на вас было чырвонае», — парыраваў судзьдзя.

Журналістка Тацяна Бублікава на судзе заявіла, што мела рэдакцыйнае заданьне газеты «Товарищ» падрыхтаваць матэрыял аб экскурсіі. У пацьверджаньне гэтага да матэрыялаў справы быў прыкладзены факс з рэдакцыі. Аднак, на думку судзьдзі, журналістка не «прысутнічала, а брала ўдзел» у мерапрыемстве. Паводле слоў А.Харошкі, удзел у шэсьці праяўляўся ў тым, што дзяўчына прыцягвала ўвагу грамадзян да сваіх грамадзка‑палітычных поглядаў: да яе сумачкі былі прывязаны паветраныя шары. Журналістка заўважыла, што два шарыкі на сумачцы былі белага колеру. «Але паліто на вас было чырвонае», — парыраваў судзьдзя.

23 красавіка ў судзе Навабеліцкага раёна будуць працягвацца слуханьні ў дачыненьні да ўдзельнікаў гістарычнай экскурсіі.

Паводле: Алена Германовіч, БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ7

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ7

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць