Культура33

Беларуска 80 lvl. Як баба Стэпа з палескай вёскі захавала ткацкія традыцыі продкаў

80-гадовая Сцепаніда Сцепанюк кожны дзень праводзіць за ткацкім станком — «кроснамі», па-мясцоваму. Зрабіў іх бацька бабы Стэпы больш за 100 гадоў таму для яе мамы. Выраб надоўга перажыў майстра. За кроснамі сядзелі яго жонка, дачка, унучка, праўнукі і прапраўнучка. Кросны і баба Стэпа — дзве важныя часткі генетычнага кода беларусаў.

Станок захоўвае памяць пра сотні ручнікоў, вышыванак, спадніц, паясоў, якія прайшлі праз яго валы, а баба Стэпа ведае, як прымусіць яго «драўлянае сэрца» біцца, і памятае старадаўнія ўзоры, па якіх вышывалі яе продкі. Гэта веданне яна пранесла праз гады, «схавала» ад палякаў, немцаў, Саветаў і перадала новаму пакаленню беларусаў.

Фота: Станіслаў Коршунаў, TUT.BY

Сцепаніда Аляксееўна жыве ў вёсцы Дарапеевічы Маларыцкага раёна. Дамок невялікі, але ўтульны. Пакоі ўпрыгожаны даматканымі ручнікамі, фіранкамі з узорамі і арнаментам, а ў спальні насупраць тэлевізара стаіць ткацкі станок. За ім бабуля праводзіць кожны будзень. Цяпер яна тчэ спадніцу. Бабуля працы не баіцца. Закончыць спадніцу і зноў заправіць станок ніткамі. Пакуль у бабы Стэпы ёсць сілы, кросны будуць працаваць: «Мыні нравыцця. Я могу сыдзіты і дэнь, і нычь».

«Ткаты пэрэсталы, як сталы платыты в колхозах»

Сцепаніда Аляксееўна ткала з дзяцінства. Навучыла рамяству яе мама, а тая атрымала веды ад сваіх бацькоў. Як кажа суразмоўца, ткалі раней ад беднасці: грошай на адзенне не было. Чакаць новую спадніцу або кашулю даводзілася доўга:

«Лен сіялы, стэлылы його, потом його тэрлы, потом його трэпалы, потом його чэсалы, а потом ужо пралы . Покыль до сурочкі дойдэ, то знаеш, трэба цілэ літо, год прымэрно», — расказвае Сцепаніда Аляксееўна.

Па словах бабы Стэпы, на вопратцы вышывалі арнамент, але чыста з дэкаратыўных мэтаў. Сакральнага сэнсу ва ўзоры не ўкладвалі.

«Ты знаеш, тэпэр грамотные, то прыдумалы. А тодзі былы безграмотны і нічого такого не було. Алэ вышывалы, каб на кажном узоры бул крэстык. Крэстыком зашчышчалысь», — тлумачыць суразмоўца.

Фота: Станіслаў Коршунаў, TUT.BY

Ад саматканай адзення на вёсцы пачалі паступова адыходзіць пасля таго, як у людзей з'явіліся грошы.

«Ткаты пэрэсталы, як сталы платыты в колхозах. Хай копійкі, но платылы. І вжэ чоловік мав, за што купыты (адзенне. — TUT.BY). Тому шо гэта бул труд на цілый год. Но нэ в кожного булы грошы купыты, і все равно люды шэ ткалы», — узгадвае Сцепаніда Аляксееўна.

За непатрэбнасцю некаторыя секлі кросны на дровы, іншыя пакідалі, каб ткаць ручнікі, мяшкі, дываны, накідкі. Баба Стэпа свайму ткацкаму станку прастойваць не давала. Раз-пораз сядала на вузкі ўслончык і пускала човен паміж ніткамі.

«В голову нэ ідэ тая вучоба, а ткаты вміе»

У 2001 годзе ў Маларыце з'явіўся цэнтр народнай творчасці, супрацоўнікі якога паставілі перад сабой задачу захаваць самабытную культуру рэгіёну. Тут стварылі некалькі гурткоў па інтарэсах, запрасілі народных умельцаў, якія вучыліся майстэрству з першых рук: дзядуляў, бабуль, бацькоў і маці.

«Мнэ вжэ був 71 год. Позвонылы мне з Малорыты і кажуць: «Ходзітэ. В нас ткачэство, а нэма ткачыхі». Там в іх булы з Замшан (вёска каля Маларыты. — TUT.BY), алэ яны іх покынулы, бо старыя. Я кажу: «А якыя воны старыя, скількі ім літ?» Кажуць: «70». То я кажу: «А мнэ вжэ 72», — кажа Сцепаніда Аляксееўна.

Фота: Станіслаў Коршунаў, TUT.BY

Так намаганнямі мясцовых бабуль пры падтрымцы супрацоўнікаў раённага аддзела культуры мясцовыя традыцыі ткацтва не пайшлі ў топку разам з кроснамі, а захаваліся і былі паспяхова перададзеныя новаму пакаленню беларусаў. У мясцовай школе таксама адкрыўся гурток па ткацтве, у якім займаюцца дзеткі. Станкоў у групе два: на адным тчэ Сцепаніда Аляксееўна ці яе дачка, а на другім займаюцца па чарзе школьнікі.

«Просяць: дайтэ мамы подарымо рушніка на 8 Марта. Кажу: «Вытчытэ самы, я вам ткаты нэ буду». То стараюцця ткаты. Любяць воны ткаты. Ёсць хлопчык, якому в голову нэ ідэ тая вучоба, а ткаты вміе. І еслі захочэ і нэма тых дэвчат, то натчэ і 20, і 30 санцімэтрув», — дзеліцца суразмоўніца.

Акрамя заняткаў у гуртках, да бабы Стэпы часта звяртаюцца з індывідуальнымі замовамі: выткаць нацыянальны касцюм, кашулю, фартух, вышыванку, ручнікі на свята. У самой Сцепаніды Аляксееўны поўная шафа аўтэнтычнага адзення. Ёсць у калекцыі і стары ўбор, які быў вытканы каля 150 гадоў таму.

Сцепаніда Аляксееўна ў старадаўнім нацыянальным строі.

«Быв в нас Павел Латушко»

«Быв в нас Павел Латушко (на той момант міністр культуры Беларусі — TUT.BY). Я выткала рушнікі. Прынэслы того рушніка подарыты йому. Він такы довольны кажа: «А сколько ж вам плацяць». А я кожу: «Сколько плацяць, стылько плацяць. Я на грошы не зайздрона». А ён кажа: «То, можа, мы пра вас фільм здымэм?» Я кажу: «То здымайтэ», — распавядае бабуля.

Фільм пра бабу Стэп знялі. І не адзін. Хоць колькі б ні здымалі, усё мала. Народны майстар працягвае вучыць дзяцей старадаўняму рамяству, дапамагае ўсім, хто да яе звяртаецца, і па меры сіл і магчымасцяў папулярызуе ткацкія традыцыі продкаў.

Сыходзіць на спачынак Сцепаніда Аляксееўна не збіраецца.

«А хіба шо, мныго літ мні?» — смяецца баба Стэпа.

Каментары3

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць