Свет44

У Расіі прызналі, што народныя прыказкі зневажаюць рэпутацыю паліцыі

Вярхоўны суд Карэліі (РФ) па пазове МУС да журналіста аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі прызнаў, што рускія прыказкі «Закон — что дышло: куда повернешь — туда и вышло» і «Законы святы, да законники лихие супостаты» ганяць паліцыю.

Суддзя абавязаў раённую газету «Северные берега» апублікаваць абвяржэнне непраўдзівых звестак з артыкула пад загалоўкам «Законы святы, да законники лихие супостаты», у якой распавядалася пра парушэнне правоў непаўнагадовага супрацоўнікам паліцыі.

Суд прызнаў, што некаторыя фрагменты артыкула не адпавядаюць рэчаіснасці і зневажаюць дзелавую рэпутацыю МУС.

Сярод іншага праваахоўныя органы абурыў наступны фрагмент: «На ум приходит расхожая фраза: закон, что дышло, куда повернешь, туда и вышло. Или еще одна народная мудрость: законы святы, да законники лихие супостаты».

Газета «Северные берега» па рашэнні суда павінна апублікаваць абвяржэнне на працягу месяца.

Выданне мае намер падаць скаргу ў прэзідыум Вярхоўнага суда Карэліі.

У МУС рэспублікі пакуль ніяк рашэнне не пракаментавалі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу9

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

У БелТА — новы гендырэктар7

Сахашчык купіў даччыную кампанію вялікага расійскага анлайн-рытэйлера ў Бельгіі7

Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube15

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер6

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры35

Новая польская камедыя «Падляшша» выклікала крытыку беларусаў Падляшша26

Новыя прызначэнні ў кіраўніцтве Віцебскай вобласці і чатырох раёнаў1

У Мінску мужчына недарэчна загінуў, рамантуючы ўнітаз1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу9

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць