Улада44

Рух «За Свабоду» прапануе стварыць жаночы правацэнтрысцкі форум

Рух «За Свабоду» звярнуўся да Партыі БНФ, Аб`яднанай грамадзянскай партыі (АГП) і аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) з прапановай стварыць жаночы правацэнтрысцкі форум. 

Ініцыятарам выступіла намесніца старшыні руху «За Свабоду» Галіна Скараход, паведамляе сайт pyx.by. На яе думку, сумесная праца пачалася падчас парламенцкіх выбараў 2012 года ў межах кампаніі «Жанчыны супраць фальсіфікацыяў», якую ініцыяваў «За Свабоду» пры падтрымцы АГП. З цягам часу да яе далучыліся прадстаўніцы Партыі БНФ, аргкамітэта БХД, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». 

У межах жаночага правацэнтрысцкага форуму ёсць надзея «на паглыбленую супрацу ў межах кааліцыі і шырокае супрацоўніцтва з левымі партыямі і рухамі», лічыць Скараход, прапанову якой падтрымала Рада руху. 

На будучых парламенцкіх выбарах рух «За Свабоду» можа ў тым ліку прапанаваць працу з жанчынамі-выбаршчыцамі ў падтрымку кандыдатаў-жанчын у межах кампаніі «Жанчыны за перамены». «Гендарная роўнасць — адна з базавых чалавечых каштоўнасцяў, якая ёсць індыкатарам гарманічнага развіцця грамадства, — адзначаецца ў звароце да правацэнтрысцкіх партый. — У развітых дэмакратычных краінах створаныя роўныя магчымасці для мужчынаў і жанчынаў удзельнічаць у палітычным жыцці і справядлівыя ўмовы для адкрытага суперніцтва». 

«Сумесная праца будзе найбольш спрыяць актыўнаму адстойванню жанчынамі сваіх правоў, фарміраванню прывабнага іміджу жанчыны-палітыка і грамадскага лідара», — лічаць прадстаўнікі руху «За Свабоду». 

Пагадненне аб стварэнні правацэнтрысцкай кааліцыі было падпісанае 9—11 снежня мінулага года ў Бруселі лідарамі руху «За Свабоду», АГП і аргкамітэта БХД.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць