Аляксандр Шрамко. Дзённік святара4242

Адышоў да Госпада протапрэсвітар Віталій Баравой

Cёньня, у дзень Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы, ў Маскве адышоў да Госпада знакаміты беларус - прафесар-протапрасвітар Віталь Баравы. Піша а. Аляксандар Шрамко

Сёньня, у дзень Дабравешчаньня Прасвятой Багародзіцы, ў Маскве адышоў да Госпада знакаміты беларус - прафесар-протапрасвітар Віталій Баравой.

Айцец Віталій нарадзіўся ў 1916 у в. Несцераўка Барысаўскага павету Мінскай губэрні (цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобл.) у беднай сялянскай сям’і.

Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, а потым праваслаўны Багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту.

У 1944 годзе быў рукапакладзены у сьвятара. Прымаў удзел у адраджэньні Мінскай духоўнай сэмінарыі ў Жыровічах, быў яе інспэктарам. Потым стаў прафесарам па кафедры царкоўнай гісторыі ў Ленінградскай духоўнай акадэміі.

З канца 50-х гадоў быў накіраваны на працу у Аддзел зьнешніх царкоўных адносін. Шмат гадоў быў прадстаўніком РПЦ у Сусветным савеце цэркваў. Быў таксама прадстаўніком праваслаўнай царквы на ІІ Ватыканскім саборы.

У 1973-78 гг. а. Віталій – любімы прыхажанамі настаяцель патрыяршага сабору ў Маскве, але хутка зноў быў адасланы фактычна у высылку ў Жэнэву, у ССЦ.

Айцец Віталій быў непераўзыдзёным у свой час багасловам, бліскучым праведнікам, выдатным выкладчыкам, якому шмат чым абавязаны вядомыя зараз багасловы і герархі. Ён заўсёды выступаў за абнаўленьне царкоўнага жыцьця, каб Царква была «моцнай не ўладай, а верай і Божай ласкай». Ён заўсёды імкнуўся да праўды, не хаваўся ад балючых праблемаў Царквы і выступаў за тое, каб яны свабодна абмяркоўваліся і вырашаліся. Айцец Віталій заўсёды падтрымліваў тых, хто нёс ў Царкву нешта новае і сьвежае, што давала надзею на сапраўднае адраджэньне Царквы. Даволі часта яму прыходзілася такіх людзей сваім аўтарытэтам абараняць ад ціску і ганеньняў збоку афіцыяльнай царкоўнай улады.

Айцец Віталь ніколі не забываў пра свае беларускія карані, шчыра спачуваў беларускаму нацыянальнаму адраджэньню і вельмі радаваўся любым кантактам з землякамі. «Жыве Беларусь!» – з гэтага заўсёды пачыналася ў такіх выпадках ягоная размова.

Гэта быў сапраўдны праведнік і сьведка Хрыста.

Вечная яму памяць!

Каментары42

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць