Свет11

У Нью-Ёрку, Мюнхене і Брусэлі Новы год прайшоў пад знакам тэрарыстычнай пагрозы

Мільярды людзей ва ўсім свеце сустрэлі Новы 2016 год з радасцю і надзеямі.

Аднак у краінах, якія вядуць вайну супраць тэрарызму і ісламскіх фанатыкаў, улады і жыхары вымушаныя былі захоўваць пільнасць.

За некалькі гадзін да Новага года паліцыя закрыла два галоўныя вакзалы Мюнхена, бо атрымала «вельмі канкржтную інфармацыю» ад разведкі адной з сяброўскіх краін пра намер Ісламскай дзяржавы здзейсніць на Новы год тэракт у баварскім горадзе. Аднак нічога ў горадзе ў выніку не здарылася. Вакзалы адкрыліся наноў а 5.45.

Нягледзячы на засцярогі паліцыі, тысячы людзей выйшлі на вуліцы Мюнхена з феерверкамі. Гэта была свайго роду дэманстрацыя пагарды да ісламістаў.

З прычыны пагрозы тэрактаў масавыя святкаванні былі адмененыя ў Парыжы і Брусэлі. Тым не менш, сотні тысяч парыжан выйшлі на Елісейскія палі, дэманструючы, што страху няма.

У сваім навагоднім звароце прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд сказаў, што Францыя «яшчэ не пакончыла з тэрарызмам» і што «захоўваецца на найвышэйшым узроўні пагроза новых атак».

Бельгійская паліцыя затрымала яшчэ пяць падазраваных у тэрарыстычных намераў і дзясятага падазраванага па справе парыжскіх тэрактаў.

Ва ўмовах антытэрарыстычнай пільнасці сустрэлі Новы год і ў Нью-Ёрку.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць