Эканоміка

Дзяржстандарт забараніў увоз у Беларусь турэцкіх і расійскіх свяцільняў

Дзяржстандарт Беларусі забараніў увоз і абарот на рынку краіны свяцільняў турэцкай і расійскай вытворчасці, паведамілі ў прэс-службе камітэта. Небяспечная прадукцыя выяўленая Гродзенскай абласной інспекцыяй, а таксама інспекцыяй па Мінскай вобласці і Мінску. 

Так, у ТАА «БПЛэлектра» (Ліда) рэалізоўваліся столевыя свяцільні гандлёвай маркі TDM ELECTRIC турэцкай вытворчасці, у якіх не была забяспечаная абарона спажыўцоў ад пашкоджання электрычным токам, што патрабуе тэхнічны рэгламент Мытнага саюза і дзяржаўныя стандарты на гэтую прадукцыю. Падчас выпрабаванняў патрон лямпы адхіліўся ад свайго месца, а мантажны прабой адваліўся ад корпуса свяцільні. Электрычныя кантакты патрона былі лёгкадаступнымі, што не дапускаецца дзейнымі стандартамі. У выніку спецыялісты зрабілі заключэнне, што эксплуатацыя такіх свяцільняў стварае небяспеку для жыцця спажыўцоў. 

Забарона на рэалізацыю свяцільняў выдадзена і гандлёваму аб'екту ЗАТ «Ніпекс» (Мінск). Так, у свяцільнях гандлёвай маркі «Тэхналюкс» (вытворчасць ТАА АЭТЗ «Рэкорд», горад Аляксандраў Уладзімірскай вобласці РФ) выяўлена неадпаведнасць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў» па ствараных электрамагнітных перашкодах. Зафіксавана перавышэнне ўстаноўленых значэнняў гарманічных складальнікаў току, што можа стварыць перашкоды для працы іншага электрычнага, кантрольна-вымяральнага абсталявання, выклікаць збоі электрасувязі і выхад лямпаў са строю. 

На гэтыя віды прадукцыі на тэрыторыі краіны спынена дзеянне выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці Мытнага саюза. 

У межах інфармацыйнага ўзаемадзеяння Дзяржстандарт накіраваў указаную вышэй інфармацыю абласным інспекцыям, іншым наглядным органам як у рэспубліцы, так і ў ЕАЭС. 

Усяго за 11 месяцаў 2015 года Дзяржстандартам забаронены ўвоз і абарот 248 найменняў небяспечнай прадукцыі, на 190 найменняў спажывецкіх тавараў спынена (прыпынена) дзеянне на тэрыторыі рэспублікі дакументаў аб пацвярджэнні адпаведнасці Мытнага саюза. 

Такія меры ўжываюцца паводле ўказа прэзідэнта № 48 ад 9 лютага 2015 года «Аб мерах па забеспячэнні дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць