Грамадства5252

Алексіевіч на нобелеўскай цырымоніі нагадала пра любоў і загаварыла па-беларуску

«Мы сведкі новай схваткі дабра і зла — сведкі і ўдзельнікі», — сказала Алексіевіч.

Дзякую Шведскай акадэміі, сказала пісьменніца ў сваёй прамове на банкеце ў гонар нобелеўскіх лаўрэатаў, за гэтую прэмію, якую не смею сабе прысвоіць. «Я разумею яе як паклон многім пакаленням савецкіх людзей» за іх пакуты «ў марксісцкай лабараторыі па стварэнні светлай будучыні».

«Вялікая ідэя бязлітасна пажырала сваіх дзяцей», — сказала Алексіевіч. Ідэям не баліць, шкада людзей, дадала яна.

У перабудову мы марылі пра свабоду, а апынуліся зусім у іншым стане, сказала Алексіевіч. Узніклі расійскі, беларускі, казахскі аўтарытарызмы. «Павольна выбіраемся з-пад абломкаў чырвонай імперыі», — сказала яна. 

Яна працытавала адну з гераінь сваёй кнігі «Час сэканд-хэнд», у якой уся сям'я загінула ў сібірскай ссылцы і якая спявала пісьменніцы на кухні: «Кіпучая, магучая, нікем непобедімая…» «Мінулае не выпускала яе са сваіх драпежных абдымкаў, у ёй усё жыла тая дзяўчынка, у якой Сталін забраў усё».

Пасля гэтага яна загаварыла пра Беларусь.

Яна падзякавала за тое, што пасля гэтай Нобелеўскай прэміі свет будзе лепш ведаць нашу краіну.

Яна расказала, што некалькі пакаленняў выраслі ў Беларусі пасля здабыцця незалежнасці. У кожнага з іх была свая рэвалюцыя: людзі выходзілі на Плошчы.

«Наша рэвалюцыя не перамагла, але героі гэтай рэвалюцыі ў нас ёсць», — расказала яна пра ўдзельнікаў беларускага змагання за свабоду.

«Свабода — гэта не хуткае свята, як мы марылі. Гэта шлях, доўгі шлях, цяпер мы гэта ведаем», — прызнала Алексіевіч.

«Зноў надышла эпоха варварства, эпоха сілы, дэмакратыя адступае», — сказала пісьменніца.

«Мы сведкі новай схваткі дабра і зла — сведкі і ўдзельнікі, — сказала Алексіевіч. — Як хутка злятае з чалавека культура! Але я працягваю пісаць, як мяне вучылі мае настаўнікі — беларускія пісьменнікі Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў, якіх я сёння з удзячнасцю ўспамінаю, як мяне вучыла мая ўкраінская бабуля, якая чытала мне «Кабзара» Тараса Шаўчэнкі на памяць».

«Я шукаю словы любові. Нянавісць нас не ўратуе, нас уратуе любоў, я спадзяюся», — сказала нобелеўская лаўрэатка.

«На развітанне я хацела б, каб у гэтай цудоўнай зале прагучала беларуская мова, мова майго народа», — сказала Алексіевіч. І прачытала па-беларуску трохі ўспамін, а трохі прыпавесць.

«У адной беларускай вёсачцы старая жанчына праводзіла мяне словамі. Хутка мы разыдземся з табой у розныя бакі. Дзякуй табе, што ты паслухала мяне і панясеш маю больку людзям. Прашу цябе, калі пойдзеш, агляніся на маю хатку, агляніся не адзін, а два разы. Другі раз чалавек аглядаецца не па чужынцы, а ўжо з сэрца, — расказала яна і скончыла. — Я хачу падзякаваць вам за ваша сэрца, за тое, што вы пачулі наш боль».

Апытанка

Каментары52

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі6

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

УСУ нанеслі ўдар па Цэнтру касмічнай сувязі расійскай арміі пад Масквой2

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь3

«Рукамі не чапаць». Прадаўцы забараняюць беларусам адбіраць сабе лепшыя ягады ФОТАФАКТ7

У Дзяржынскім раёне на аўкцыёне прадаюцца руіны старога храма з абавязкам неадкладна звесці іх са свету9

У Расіі чакаюць мабілізацыю 1,2 мільёна мужчын увосень23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі6

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць