Грамадства88

ДАІ спыніла ўдзельнікаў акцыі ў Курапатах і ўчыніла надгляд

Пасьля акцыі памяці ў Курапацкім лесе міліцыянты спынілі аўтамабіль, у якім ехалі Алесь Макаеў, Вячаслаў Сіўчык, Ніна Багінская, Алена Таўстая і Андрэй Дашкевіч.

Падчас сёньняшняй акцыі ў Курапатах

«Знайшлі, што не прайшоў тэхагляд, няспраўная фара… Мяркую, гэтую праверку зладзілі невыпадкова. Пакуль усе тут, нікога не адпускаюць, складаюць пратаколы», — паведаміў карэспандэнту Свабоды прадпрымальнік, адзін з арганізатараў акцыі Алесь Макаеў.

Удзельніца акцыі ў Курапатах Ганна Шапуцька таксама паведаміла пра групу невядомых у цывільным, якія назіралі за акцыяй і пры гэтым паводзілі сябе вельмі агрэсіўна.

Таксама на выезьдзе з Курапацкага лесу ў бок «Бульбаш-холу» супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль актывіста Яўгена Батуры. «Перарылі ўсё, нават пад дыванкі зазірнулі, але пакуль нічога не знайшлі, да чаго прычапіцца. Але не адпускаюць», — паведаміў Яўген Батура.

Побач зь ім спынены таксама аўтамабіль ягонага сваяка. «Яго таксама правяраюць», — сказаў актывіст.

Пазьней супрацоўнікі ДАІ адпусьцілі ўсіх затрыманых. Паводле Алеся Макаева, усяго інспэктары спынілі пяць аўтамабіляў і найдаўжэй трымалі аўтамабіль інваліда-вазочніка Юрыя Ляшэнкі.

Каментары8

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць