Улада33

Да выбухаў у Віцебску, магчыма, датычныя «чорныя капачы»

Справа перададзена ў вайсковы суд.

Справа аб «чорных капальніках», якія, магчыма, маюць дачыненне да выбухаў у Віцебску, перададзена ў вайсковы суд. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 13 сакавіка ў Мінску паведаміў намеснік начальніка антытэрарыстычнага цэнтра КДБ Беларусі Вячаслаў Ліненка.

Паводле яго слоў, у справе фігуруюць «і звычайныя грамадзяне, і прадстаўнік органаў дзяржаўнай бяспекі — маёр КДБ». Затрыманым інкрымінуюць незаконны выбар, набыццё, крадзеж агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў (артыкул 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). В.Ліненка падкрэсліў, што гаворка «пакуль не ідзе аб тэрарызме». «Людзі затрыманы і пакуль будуць адказваць за незаконны абарот зброі», — сказаў ён.

У сваю чаргу намеснік начальніка аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС Аляксандр Літвінскі праінфармаваў, што фігуранты справы — гэта «чорныя капальнікі». «У віцебскім рэгіёне падчас Другой сусветнай вайны ішлі жорсткія баі. Гэтыя раёны начынены снарадамі і боепрыпасамі. І нядобрасумленныя грамадзяне выкопваюць і выкарыстоўваюць выбуховыя рэчывы як браканьеры. Прадаюць, перапрадаюць, аднаўляюць гэтую зброю», — сказаў А.Літвінскі.

Паводле яго слоў, у поле зроку праваахоўных органаў трапіла такая група. Аднак ён падкрэсліў, што «канкрэтна абвінавачваць гэтых асоб у віцебскіх выбухах нельга». Цяпер праводзяцца экспертызы.

Нагадаем, выбухі ў Віцебску адбыліся 14 і 22 верасня 2005 года. У выніку «хуліганскіх дзеянняў» — менавіта так было кваліфікавана здарэнне праваахоўнымі органамі — пацярпелі больш за 40 чалавек.

БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць