Улада1919

Беларусаў вабяць на выбарчыя ўчасткі бясплатнай гарбатай, зніжкамі і падарункамі

У дзень выбараў прэзідэнта Беларусі выбаршчыкам Цэнтральнага раёна Мінска, якія наведаюць участкі для галасавання, абяцаюць забаўляльныя праграмы, бясплатны чай, дэгустацыю і распродаж прадукцыі.

Гэта вынікае з улётак, якія жыхары Цэнтральнага раёна Мінска знаходзяць у сваіх паштовых скрынях.

У прыватнасці, паведамляецца, што 11 кастрычніка з 8.00 да 20.00 на ўчастках для галасавання выбаршчыкаў «чакае святочная, цёплая атмасфера». «Падрыхтаваная цікавая праграма з удзелам творчых калектываў і салістаў беларускай эстрады. Пройдуць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, конкурсы, віктарыны. Для аматараў актыўнага ладу жыцця арганізатары падрыхтавалі вясёлыя спартыўныя спаборніцтвы», — гаворыцца ва ўлётцы.

Выбаршчыкам абяцаюць выставу дэкаратыўна-прыкладнай творчасці і майстар-класы. Кожны соты выбаршчык атрымае квіток на адно з культурных мерапрыемстваў на тэрыторыі Цэнтральнага раёна.

«Будзе арганізаваная праца выязных буфетаў, дзе вас чакае шмат сюрпрызаў, а менавіта: кожнаму, хто галасуе ўпершыню — падарунак, першаму пакупніку — бонусы і падарункі, сюрпрызы дзецям», — гаворыцца ва ўлётцы.

Апублікаваны пагадзінны графік дэгустацыі прадукцыі айчынных вытворцаў і страў нацыянальнай кухні, згодна з якім выбаршчыкі змогуць паспрабаваць кандытарскія вырабы, мясныя прадукты і сыры, напоі і сокі. На кожную з дэгустацый адведзена па дзве гадзіны.

Выбаршчыкам таксама будуць прапаноўваць бясплатную гарбату, тавары і прадукты па зніжаных цэнах. Абяцаны пашыраны продаж плодаагародніннай прадукцыі, пашыраны распродаж хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, пашыраная выстава-продаж літаратурных навінак і друкаваных выданняў.

«Шмат каму з Вас выпадзе шанец атрымаць у падарунак бонусную карту сеткі крам «Суседзі» і пастаянна дзеючую дысконтную карту на зніжку 8% на ўсе тавары ў універмагу «Гандлёвы дом «На Нямізе», — гаворыцца ва ўлётцы.

Тым, хто прыйдзе галасаваць ўсёй сям'ёй, абяцаюць «фота на памяць».

«Прыйдзі і зрабі СВОЙ ВЫБАР!» — заклікае ўлётка.

Каментары19

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Я — не гвалтаўнік». Трамп пракаментаваў абвінавачванні з маніфеста стралка12

Мінчанка адпрасілася з працы, каб узяць два крэдыты і перадаць махлярам 50 тысяч даляраў6

Настаўніцу-дэфектолага з-пад Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»2

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць