Улада1919

Назіральнікі змогуць карыстацца прыладамі відэа- і аўдыязапісу толькі з дазволу выбарчых камісій

Назіральнікі змогуць карыстацца прыладамі відэа- і аўдыязапісу толькі з дазволу выбарчых камісій. Гэта вынікае з адказу кіраўніка Цэнтрвыбаркама, атрыманага рухам «За Свабоду» ў адказ на свой зварот.

У адпраўленым 15 верасня звароце рух «За Свабоду», які мае намер вылучыць больш за 200 назіральнікаў за правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў, цікавілася іх правам мець пры сабе і карыстацца фотаапаратурай, тэхнікай для відэа- і аўдыязапісу, а таксама аптычнымі прыстасаваннямі. Арганізацыя хацела высветліць, ці атрымаюць назіральнікі такую магчымасць, ці будзе гэта рэгламентавацца нейкімі афіцыйнымі дакументамі або інструкцыямі Цэнтральнай камісіі.

У адказе за подпісам Лідзіі Ярмошынай адзначаецца, што ў арт. 13 Выбарчага кодэкса размешчаны вычарпальны пералік паўнамоцтваў асоб, якія з'яўляюцца назіральнікамі. «Такім чынам, названыя вамі дзеянні выходзяць за межы нарматыўных прадпісанняў названага артыкула. Задавальненне просьбы назіральніка аб вядзенні фота-, відэаздымкі, а таксама аўдыёзапісу з'яўляецца правам, але не абавязкам выбарчай камісіі», — гаворыцца ў адказе.

Што да спецыяльных аптычных прыбораў, то Ярмошына падкрэсліла, што «іх выкарыстанне для ажыццяўлення назірання на ўчастку для галасавання выбарчым заканадаўствам не прадугледжана».

Каментары19

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай19

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Борыс: Андрэй Пачобут не мае абмежаванняў, можа вярнуцца ў Беларусь6

Гарналыжны комплекс «Лагойск» выставілі на аўкцыён1

Фестываль Lidbeer сёлета ўсё ж адбудзецца1

«Давай, Братан! Убачымся на небе. А дзе яшчэ? У пекле мы былі». Памёр былы палітвязень Раман Раманаў13

Сціплая, але важная навіна: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты пакінуць АПЕК і АПЕК+ з 1 мая5

Сярод вызваленых беларускіх палітвязняў — манах-кармеліт Гжэгаж Гавел2

Туск расказаў, якія словы Пачобута былі першымі на волі8

Прэзідэнт Польшчы запрасіў Пачобута ў Прэзідэнцкі палац7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь «праз два-тры тыдні»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай19

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць