Свет1414

Арыштаваны кіраўнік расійскай рэспублікі Комі: «за кіраўніцтва бандай»

Следчы камітэт Расіі паведаміў пра ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць кіраўніка Рэспублікі Комі Вячаслава Гайзера па падазрэнні ў махлярстве і арганізацыі банды.

Вячаслаў Гайзер быў членам Вышэйшага савета партыі «Адзіная Расія»

Паводле агенцтва ТАСС, Вячаслаў Гайзер арыштаваны і, хутчэй за ўсё, будзе дастаўлены ў Маскву, бо справай займаецца Упраўленне па расследаванні асоба важных спраў.

«ФСБ Расіі і Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі выкрыта дзейнасць злачыннай супольнасці, якую ўзначальвалі кіраўнік Рэспублікі Комі Вячаслаў Гайзер, яго намеснік Аляксей Чарноў, а таксама Аляксандр Зарубін і Валер Весялоў», — заявіў афіцыйны прадстаўнік СК РФ Уладзімір Маркін.

Па словах Маркіна, дзейнасць гэтай злачыннай супольнасці насіла маштабны, міжнародны характар, яна было заканспіравана і мела сістэму аховы ад органаў правасуддзя.

Як паведамляецца, у рамках гэтага расследавання крымінальныя справы вядуцца супраць 19 чалавек.

Гайзер з'яўляўся членам Вышэйшага савета партыі «Адзіная Расія», з 2003 года ён узначальваў міністэрства фінансаў Рэспублікі Комі, а ў 2010 годзе стаў кіраўніком рэгіёну.

Паведамляецца, што яго членства ў «Адзінай Расіі» прыпынілі.

Каментары14

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць