Культура

Цёмны бок Рэспублікі Беларусь

Яшчэ раз пра тыя самыя дыскі: Голая Манашка. «Неба BLAкітнае» + S.D.M. «Demo».

Яшчэ раз пра тыя самыя дыскі: Голая Манашка. «Неба BLAкітнае» + S.D.M. «Demo».

«Голая Манашка» — enfant terrible беларускага року. Лідэр гурту Федзя «Крыс» Жывалеўскі ўпарта прасоўвае сваю легенду «чалавека, які знайшоў папараць-кветку». Легенда легендай, але часам здаецца, што ўвесь боль, усе шлакі нашай зямлі абрынуліся на Федзю разам з надзвычайным падарункам-талентам...

«Такое жыцьцё і бясплатныя сьлёзы...»

Цёмны бок Рэспублікі Беларусь адкрываецца ўжо зь першага трэку («Свабода Р.Б.»). «Боль», акантаваны атмасфэрнымі ўступам і кодай, — вось якой цаной купленая ў Бога ўся гэтая «харызматычнасьць». Зьедлівая «Радыеактыўны фон» — зь дзіўным уплётам лёзунгу «Верым, можам, пераможам». Ярасны гіт «Ты мая самая», рэфрэнам «Канкрэтызуй свае глюкі» -- здаецца, Федзя аж корчыцца, як жывая рыба на патэльні. «Павязаны» — кранальная «баляда» пра пачуцьцё віны. Гістэрычная «Ля сьцяны» -- «Сьвятыя ў турмах, блатныя ў царкве». Растаманская «Wawnaina». Злосная «Мразі» — «Штодзень у экстазе, з гразі ў князі падымаюцца мразі». Легендарная «Космас» — так, Федзя жыве ў сваім уласным сусьвеце, дзе «кавалкамі жывога мяса» плаваюць планэты-песьні.

Палова альбому (дакладней, зборкі найлепшых нумароў гурту) — выкананая ў акустыцы, што (соры, музыкі ГМ, вы супэр) амаль не зьмяншае мастацкага ўражаньня — дужа клясны і матэрыял сам па сабе, і Федзева выкананьне.

«Нармальныя людзі песень ня пішуць», — казала калісьці адна мая сяброўка. Зь цягам часу пераконваюся, што мела яна рацыю. Добрых песень дык дакладна ня пішуць, на жаль.

І цікава, і страшнавата пагружацца ў гэтую музыку. Але прабівае... Накрывае. Б** буду.

P.S. Пару словаў пра S.D.M. На мой погляд, памылкай выдаўцоў было зьмясьціць дэма гурту побач з «Манашкай» - ужо занадта відавочнай робіцца слабасьць навічкоў. На фоне выпакутаванага і гранічна-шчырага матэрыялу Федзі, S.D.M-шчыкам, зь іх надуманай «сацыяльнай тэматыкай», проста ня верыш. Дай Бог, каб перарасьлі яны крыўдны штамп «клон «N.R.M.»…

Каментары

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць