Свет22

Мінкульт Польшчы: Мы перакананыя ў існаванні цягніка Трэцяга Рэйха

Пётр Зухоўскі, дзяржсакратар у Міністэрстве культуры і нацыянальнай спадчыны, у заяве для СМІ заявіў, што «ён перакананы ў існаванні схаванага цягніка Трэцяга Рэйха ў раёне горад Валбжых».

У раёне Валбжыха назіраецца вялікая актыўнасць паляўнічых на скарбы, сказаў ён.

«Я заклікаю спыніць усе свае даследаванні да канца афіцыйнай працэдуры, якая вядзе да высноў бяспекі. У схаваным у тунэлі цягніку — у існаванні якога ён перакананы — можа быць небяспечныя матэрыялы Другой сусветнай вайны. Існуе вялікая верагоднасць таго, што цягнік замініраваны», — сказаў ён.

У сераду адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная нібыта знаходцы цягніка Другой сусветнай вайны, у якім у маі 1945 года былі экспартаваныя з Вроцлава каштоўныя матэрыялы.

На канферэнцыю мужчыны, якія нібыта знайшлі цягнік, не прыйшлі, былі толькі іх прадстаўнікі. Адвакаты заявілі, што не маюць права называць месцазнаходжання цягніка, бо гэта таямніца.

***

Раней паведамлялася, што ў Польшчы знайшлі згублены з часоў Другой сусветнай вайны цягнік з скарбамі нацыстаў: каштоўнымі камянямі i зброяй. Мясцовыя ўлады ў паўднёвым горадзе Валбжых на мінулым тыдні распавялі, што яны звязаліся з юрыдычнай фірмай, якая прадстаўляе інтарэсы двух чалавек.

Цягнік знік у 1945 годзе. Ён быў нагружаны рознымі трафеямі і каштоўнасцямі з горада Брэслаў (цяпер Вроцлаў). Іх пачалі вывозіць з горада пасля таго, як да яго падышла Чырвоная армія. Цягнік, згодна з гарадской легендай, быў схаваны ў тунэлі каля замка Ксёнж каля гор Ніжняй Сілезіі. Пазней тунэль быў зачынены, пра яго на доўгі час забыліся.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты20

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У лабавым ДТЗ у Маладзечанскім раёне загінулі 25‑гадовая дзяўчына і яе 34‑гадовая пасажырка

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай11

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны3

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты20

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць