Улада55

Прызначаная новая пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі

Прызначаная новая пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі — Фіона Гіб.

Яна пачне працаваць у студзені 2016 года, паведамляе сайт урада Злучанага каралеўства.

На гэтай пасадзе Фіона Гіб зменіць Бруса Бакнэла, які кіруе працай брытанскага пасольства ў Мінску з ліпеня 2012 года. 

«Для мяне вялікі гонар быць прызначанай паслом Яе Вялікасці ў Беларусі, — цытуе Гіб сайт брытанскага ўрада. — Я з нецярпеннем чакаю таго моманту, калі пачну працаваць з беларускім урадам і недзяржаўнымі арганізацыямі па шырокім коле пытанняў, у тым ліку звязаных з вырашэннем праблем, з якімі мы усе сутыкаемся ў імкненні да дабрабыту, устанаўлення бяспекі і выканання правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі».

Фіона Гіб пачала працу ў МЗС Вялікабрытаніі ў 1990 годзе. Працавала ў Германіі, Украіне, Самалі, Іраку, Йемене. Да прызначэння паслом у Беларусі займала пасаду намесніка кіраўніка аддзела МЗС па праектах у палітычных, культурных сферах і сферы бяспекі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць