Спорт

Крышціяну Раналду прадаў правы на свой вобраз сінгапурскаму мільярдэру

Нападаючы мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду прадаў правы на выкарыстанне свайго вобраза ганконгскай кампаніі Mint Media, якая належыць грамадзяніну Сінгапура, мільярдэру Пітэру Ліму.

Сума ўгоды не выдаецца.

eurosport.ru

Паводле дамовы, кампаніі адыходзяць правы на камерцыйнае выкарыстанне ўсіх выяў Раналду на працягу наступных шасці гадоў за выключэннем тых, якія выкарыстоўвае яго клуб.

«Раналду не проста вялікі футбаліст, але і вельмі папулярны чалавек. Я ўпэўнены, што брэнд Крышціяну Раналду працягне расці», — гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі, напісаным ад асобы Ліма.

У маі мінулага года Лім трапіў у поле зроку СМІ пасля таго, як набыў 70% акцый іспанскага футбольнага клуба «Валенсія». Акрамя таго, Лім мае долю ў адным з паўпрафесійных клубаў Брытаніі. У Сінгапуры кампанія Ліма вядзе некалькі буйнамаштабных дэвелаперскіх праектаў. Кампанія Mint Media займаецца стварэннем прома-ролікаў для кліенцкіх брэндаў.

Крышціяну Раналду займае трэці радок у спісе самых высокааплатных спартсменаў свету. У мінулым годзе ён зарабіў $79,6 млн.

Каментары

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць