Эканоміка11

Заяўка Беларусі на атрыманне крэдыту фонду ЕўрАзЭС можа быць разгледжана 3 ліпеня

Заяўка Беларусі на атрыманне новага крэдыту ў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФРС) можа быць разгледжана 3 ліпеня. На гэты дзень запланавана чарговае пасяджэнне савета фонду.

Нагадаем, з заяўкай на атрыманне новага крэдыту Беларусь звярнулася ў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС (15 чэрвеня ён быў перайменаваны ў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця) у сакавіку гэтага года. 

«Савет фонду запланаваны на 3 ліпеня, пасяджэнне экспертнага савета фонду павінна адбыцца ў 20-х лічбах чэрвеня», — паведаміў БелаПАН эксперт у фінансавых колах. Паводле яго слоў, на мінулым тыдні бакі прадоўжылі перамовы ў фармаце відэаканферэнцыі, у ходзе якой абмяркоўваліся параметры крэдытнай праграмы. 

Як паведамлялася раней, у другой палове мая Мінск наведалі эканамісты праектнай групы фонду. Яны правялі перамовы з беларускімі ўладамі аб новай крэдытнай праграме. Па выніках візіту ў Мінск Еўразійскі банк развіцця, які выступае кіраўніком сродкаў фонду, абнародаваў паведамленне, у якім гаварылася, што заяўка Беларусі на атрыманне новага крэдыту можа быць разгледжана ў канцы першага паўгоддзя 2015 года. 

Пры гэтым эксперты фонду, якія наведалі Мінск, рэкамендавалі беларускім уладам «як мага хутчэй» ажыццявіць пераход да акупных тарыфаў на платныя паслугі для насельніцтва. Акрамя гэтага, фонд рэкамендуе паменшыць аб'ём дырэктыўнага крэдытавання эканомікі. 

Раней Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС ужо выдзяляў Беларусі фінансавы крэдыт. У 2011 годзе было прынята рашэнне выдзеліць Беларусі на працягу трох гадоў 3 млрд. долараў на падтрыманне плацежнага балансу і папаўненне золатавалютных рэзерваў. Аднак у перыяд з 2011 па 2013 гады Беларусь атрымала толькі 2,5 млрд. долараў. Апошні транш фонду ў памеры 440 млн. долараў не быў атрыманы з-за невыканання беларускім бокам умоў крэдытнай праграмы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле17

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі5

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць