Грамадства1717

У Брэсце чалавек у форме НКВД пытаў, ці чакаюць жыхары вяртання польскай улады

Берасце на адзін дзень вярнулася ў сталінскія часы.

Гадавіну нападу гітлераўскай Нямеччыны на Савецкі Саюз улады Берасця ператварылі ў шоу. Афіцыйна імпрэза называлася – «Пяты міжнародны фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі 22 чэрвеня. Берасцейская крэпасць».

На адной з цэнтральных вуліц Берасця – Савецкай – правялі тэатралізаваную пастаноўку апошняга мірнага дня ў Берасці 21 чэрвеня 1941 года «Заўтра была вайна». Горад напоўніўся людзьмі ў форме НКВДшнікаў ды цывільным адзенні савецкага часу. Шмат хто бавіў час у вулічных кавярнях, людзі весяліліся і спажывалі алкаголь. Вуліцу заставілі вайсковай тэхнікай тых часоў ды завесілі плакатамі з савецкай прапагандай. Чалавек у форме афіцэра НКВД намагаўся жартаваць з берасцейцамі: «Чакаеце, што зноў вернецца польская ўлада? Мы з вас кішкі павытрасаем…»

Дзе-нідзе былі відаць партрэты Сталіна, гучала музыка ды песні, якія ўслаўлялі аднаго з самых крывавых дыктатараў ХХ стагоддзя. На імпрэзе сустракаліся расейскія турысты, якія хадзілі ў саколках з партрэтам Пуціна і георгіеўскімі стужкамі (але іх не так шмат, як было 9 мая). Гэткае «свята» дапаўняе аркестр і танцы.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс13

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве ўчора атруціліся некалькі дашкольнікаў

Амерыканец, які атрымаў прытулак у Беларусі, вярнуўся ў ЗША11

Што гарыць на базе Балтфлоту ў Кранштаце пасля ўдараў УСУ6

Цнянскае вадасховішча стала дзіўнага колеру. Што здарылася?8

У Тамбоўскай вобласці пад удар беспілотнікаў трапіў завод «Прагрэс»

Лакалізавана месца падзення беспілотніка ў Слуцку2

Былога кіраўніка Беларускага цэнтра акрэдытацыі асудзілі па справе Гаюна7

Кемлівы беларус, які 23 гады пражыў у Чэхіі нелегальна, успомніў пра сваю палітычную актыўнасць, калі яго спыніла паліцыя11

У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс13

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць