Свет6767

Хакеры сцвярджаюць, што здабылі сакрэтны план Генштаба РФ захопу левабярэжнай Украіны за 15 сутак УСЕ КОПІІ

Копіі плана апублікаваў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка. План прадугледжвае захоп тэрыторыі ўсёй левабярэжнай Украіны з мяжой зоны акупацыі па Дняпры. 

«У красавіку 2015 Генштаб Расійскай Федэрацыі зацвердзіў чарговы працоўны план па захопу левабярэжнай Украіны. Нарада па зацвярджэнні гэтага плана праходзіла 8—9 красавіка ў Санкт-Пецярбургу ў штабе Заходняй ваеннай акругі, пасля чаго адбыўся вялікая генеральская гутарка. На захоп ўсёй левабярэжнай Украіны па плане Генштаба РФ адводзіцца ўсяго 15 сутак. Мэта — хуткі захоп кантролю на тэрыторыяй і камунікацыямі, без захопу буйных гарадоў / абласных цэнтраў. У адпаведнасці з планам батальёнаў-тактычныя групы рэгулярнай Расійскай арміі, аб'яднаныя ў групу войскаў «Поўнач», павінны будуць уварвацца на тэрыторыю Украіны ў два этапы, — спачатку ў Харкаўскую і Данецкую вобласці, а затым у Палтаўскую, Кіеўскую і Чарнігаўскую. Пры гэтым ўварванне плануюць па старой звычцы маскіраваць пад наступу ордаў «апалчэнцаў» ЛНР/ДНР, якія назапасілі сілы і хочуць аднавіць канстытуцыйны парадак ва Украіне без вяртання Януковіча», — адзначае Герашчанка.

Ён піша, што план захопу левабярэжная Украіны да Дняпра дэталёва распісаны ў дакуменце «Даклад рашэння на прымяненне групоўкі войскаў «Поўнач» у спецыяльнай аперацыі», які мае грыф «цалкам сакрэтна» і ў Тлумачальнай запісцы да гэтага плана.

Паводле яго інфармацыі, аналагічны план распрацаваны камандаваннем Паўднёвай вайсковай акругі РФ. Мэта Паўднёвай групы войскаў — удар на Запарожжа і Мелітопаль праз раён Бярдзянска і Марыупаля і выхад да Перакопскага перашыйка для адкрыцця сухапутных шляхоў у Крым.

Праверыць верагоднасць дадзеных планаў, вядома ж. немагчыма.

Пояснительная записка к Плану российского нападения на Украину.

Каментары67

Цяпер чытаюць

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў4

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ругінене: Для перамоў з Беларуссю ўжо нават прызначаны чалавек20

У Францыі з аўкцыёну прадаюць аўтэнтычны кавалак Эйфелевай вежы

Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы2

У Мінску некаторыя дарогі зробяць вузейшымі

Расія страціла яшчэ адзін самалёт Су-341

Забудзьцеся пра нафту і газ. Як вада можа стаць зброяй у вайне ЗША і Ізраіля супраць Ірана

«Сала як масла, такога нідзе не знайсці». Як сям'я са слуцкай вёскі ператварыла хатнюю гаспадарку ў брэнд9

Мерц хоча выправіць з Германіі дахаты 80% сірыйцаў. Яго ўжо моцна раскрытыкавалі29

Заходнія вятры прынеслі ў Беларусь першыя пылкі-алергены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў4

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць