Інтэрнэт і СМІ66

Паліну Шубу назвалі найлепшай тэлевядучай, а Гігіна ўганаравалі за ток-шоу

Учора былі падведзеныя вынікі штогадовага конкурса «Тэлевяршыня».

Яго ладзяць Міністэрства інфармацыі супольна з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». А для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэлепраграмы любой працягласці вытворчасці рэспубліканскіх і рэгіянальных тэлеканалаў.

Учора былі падзведзеныя вынікі конкурса, названыя пераможцы. Гран-пры «Тэлевяршыні» атрымаў калектаў Белтэлерадыёкампаніі за асвятленне Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Узнагароджваў пераможцаў памочнік прэзідэнта па пытаннях спорту Максім Рыжанкоў.

Звяртаюць на сябе іншыя намінацыі. Так найлепшай вядучай інфармацыйных перадач стала Паліна Шуба. Вядомасць Паліны Шубы пачалося пасля таго, як дзяўчына з’явілася ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на матчы адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі.

Пасля расійская журналістка Ксенія Сабчак пацікавілася ў Лукашэнкі пра Паліну Шубу. Пасля ў інтэрнэце ўсплыў фотаздымак, дзе Лукашэнка гасціць у цешчы Алены Жаўняровіч. У нефармальнай абстаноўцы яго суправаджаюць старэйшы сын Віктар, мільянер Шакуцін, тэнісны трэнер Цяцерын, спявачка Алёна Ланская, а таксама тэлевядучая Паліна Шуба.

Год таму «Наша Ніва» падрабязна пісала аб гісторыі поспеху Паліны Шубы. Цяпер дзяўчына вядзе вечаровую «Панараму» на «Беларусь-1».

Найлепшай перадачай грамадска-палітычнай тэматыкі названы ток-шоу «Справа прынцыпа», якую вядзе галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін. Праграма маніпулятыўная, але варта адзначыць, што Гігін першым на беларускім тэлебачанні стаў клікаць туды прадстаўнікоў незалежнага грамадства.

Найлепшай праграмай для дзяцей названая беларускамоўная «Дабраранак», што выходзіць на тэлеканале «Беларусь-3».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць