Улада11

Прадпрымальнік Крываль запатрабаваў суду на беларускай мове

У выніку суд адкладзены.

Суд над актывістам кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва", жыхаром горада Узда Віктарам Крывалём перанесены на 27 лютага. Такое рашэнне прыняў 11 лютага Мінскі раённы суд.

Як паведаміў БелаПАН В.Крываль, ён абвінавачваецца ў "непадпарадкаванні законным патрабаванням работнікаў міліцыі". Размова ідзе аб падзеях 10 студзеня, калі В.Крываль і яшчэ адзін актывіст кампаніі Аляксандр Цацура разам з жонкай Тамарай і сынам Ільёй былі спынены на аўтатрасе Мінск — Слуцк каля Самахвалавічаў. Прадпрымальнікі накіроўваліся ў Мінск, где ў гэты дзень праходзіла акцыя пратэсту прадпрымальнікаў. Мікрааўтобус, які належыць А.Цацуру, спынілі работнікі ДАІ. У прадпрымальніка забралі правы, абвінаваціўшы ў парушэнні правілаў дарожнага руху, і не дазволілі ехаць далей. Калі ўсе чацвёра накіраваліся ў Мінск пешшу, іх затрымалі і даставілі ў РУУС Мінскага раёна, дзе склалі пратаколы.

"У пратаколе напісалі, што мы аказалі непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, хапалі за форменнае адзенне, вырываліся і спрабавалі ўцячы. Падкрэслю, што ў нашым затрыманні бралі ўдзел 14 міліцыянераў: шэсць работнікаў дарожна-патрульнай службы і восем — патрульна-паставой службы, узброеных дубінкамі і пісталетамі", — паведаміў В.Крываль. Пратрымаўшы ў аддзяленні міліцыі сем гадзін, іх адпусцілі, а праз два тыдні ўсім чатыром прыслалі позвы ў суд.

Сёння ў судзе В.Крываль запатрабаваў, каб пасяджэнне вялося на беларускай мове. "Суддзя адхіліў маё хадайніцтва. У сваю чаргу я заявіў, што адмаўляюся адказваць на пытанні, якія задаюцца мне на рускай мове", — паведаміў прадпрымальнік. Пасля гэтага суддзя заявіў аб пераносе працэсу на 27 лютага з-за няяўкі сведак. У якасці сведак павінны былі выступаць А.Цацура, яго жонка і сын. "Сам Аляксандр сядзіць у следчым ізалятары, а жонка і сын захварэлі", — зазначыў В.Крываль.

Як раней паведамляў БелаПАН, А.Цацуру і былога намесніка старшыні Беларускай жаночай партыі "Надзея" Ларысу Насановіч 29 студзеня раённы суд Салігорска прыгаварыў да 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе ў Салігорску 28 студзеня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць