Эканоміка1212

Урад хоча спыніць продаж кітайскіх тавараў праз інтэрнэт

Мінсувязі і інфарматызацыі, Міністэрства па падатках і зборах, а таксама Мытны камітэт абмяркоўваюць, як спыніць паток тавараў з кітайскіх інтэрнэт-крам у Беларусь.

У рамках выставы TIBO асацыяцыя «Белінфакам» арганізавала круглы стол, на якім бізнес у сферы тэлекамунікацыі заклікаў дзяржаву кансультавацца з ім пры распрацоўцы нарматыўных актаў.

У адказ на заклікі прадстаўнікоў бізнесу першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко прапанаваў некалькі тэм, якія тыя маглі б дапамагчы распрацаваць. У прыватнасці, цяпер міністэрства сувязі ламае галаву, «як спыніць гандаль кітайскімі таварамі праз інтэрнэт».

— Чаму яго трэба спыняць? — здзівіўся Юрый Зісер, член праўлення «Белінфакам».

— Не ведаю, у мяне такое даручэнне, —адказаў Дзмітрый Шадко. А потым растлумачыў, што пакуль ва ўрада ніякіх канкрэтных планаў у гэтых адносінах няма, проста яны з калегамі з падатковай і мытні вядуць абмеркаванне, як вырашыць дадзеную праблему.

Сам намеснік міністра лічыць, што з дапамогай інструментаў, якія ёсць у руках у яго міністэрства, спыніць пастаўкі кітайскіх тавараў немагчыма.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць