Грамадства3838

Асобы студзеня

Хто варты званьня асобы першага месяца году? Хто зрабіў найбольш у студзені і тым самым прыцягнуў да сябе ўвагу грамадзкасьці і мэдыяў?

Хто варты званьня асобы першага месяца году? Хто зрабіў найбольш у гэтым месяцы ітым самым прыцягнуў да сябе ўвагу грамадзкасьці і мэдыяў?

Прадпрымальнікі. Дробныя гандляры працягваюць змагацца за адмену прэзыдэнцкага ўказу №760. Год пачаўся зь іх 15-дзённай забастоўкі. Паводле словаў аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алеся Таўстыкі, у Менску на шэрагу рынкаў страйкавалі да 90 % гандляроў. У студзені дробныя гандляры правялі дзьве вулічныя акцыі пратэсту. 10 студзеня маніфэстанты спрабавалі прайсьці да Адміністрацыі прэзыдэнта, а пасьля рушылі праспэктам, урэшце перакрыўшы рух на плошчы Незалежнасьці. Колькасьць пратэстоўцаў дасягнула 5 000 чалавек. Пасьля акцыі больш за два дзясяткі чалавек апынуліся за кратамі, а пракуратура завяла крымінальную справу. На сутках на Акрэсьціна апынуліся амаль усе лідэры руху Алесь Таўстыка, Алесь Макаеў, Анатоль Шумчанка, Сяргей Парсюкевіч, Уладзімер Шыла. Нягледзячы на прэвэнтыўныя арышты, каля дзьвюх тысяч дэманстрантаў узялі ўдзел у акцыі пратэсту ў цэнтры Менску 21 студзеня. Разгонам асабіста камандаваў міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў. Прадпрымальнікі зьбіраюцца і надалей адстойваць свае правы. Ад сёньня яны распачалі лютаўскі страйк, а наступная вулічная акцыя прызначана на 18 лютага.

Алесь Марачкін. Увечну 2007 году ўжо былы галоўны ідэоляг краіны Алег Праляскоўскі запатрабаваў ад Міністэрства адукацыі выключыць з школьнай праграмы «пісьменьнікаў-нацыяналістаў» – Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна ды інш. Таксама Праляскоўскі патрабаваў «выключыць зь ілюстрацыйных матэрыялаў творы мастака А.Марачкіна». Як высьветлілася, зь некаторых кніг выключылі ня толькі творы Марачкіна, але і яго самога. У кнізе «Мiкола Селяшчук. Гучаньне музыкi нябёсаў» з групавога фотаздымку мастакоў «зьнік» Алесь Марачкін. «У 1937-м зьнікненьне пэўнай асобы з партрэту, ці здымка магло б азначаць, што яго расстралялі», – кажа мастак. Марачкін ня стаў замоўчваць выпадак з цэнзурай. Але творца не зьбіраецца падаваць у суд на складальнікаў кніжкі, ён проста хоча паразмаўляць з гэтымі людзьмі, каб даведацца пра іхныя матывы.

Зьміцер Жалезьнічэнка. Моладзевага актывіста з Гомеля Зьмітра Жалезьнічэнку 25 студзеня адправілі на тэрміновую службу ў Жлобін у чыгуначныя войскі (в/ч — 83469). За тры дні да гэтага яго адлічылі з Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны. Пратэстуючы супраць незаконнага адлічэньня з ВНУ і гвалтоўнай адпраўкі ў армію, хлопец некалькі дзён трымаў галадоўку. Адным зь ягоных патрабаваньняў зьяўляецца тое, каб усе загады яму аддавалі на беларускай мове. Прыклад Жалезьнічэнкі пераняў Юрась Алейнік, які таксама патрабуе беларускамоўнай службы.

Руслан Аляхно. У траўні Беларусь на музычным конкурсе «Эўрабачаньне» ў Бялградзе (Сэрбія) прадставіць Руслан Аляхно. На фінале адборачнага конкурсу ў Менску Аляхно апярэдзіў гурты «Litesound», «По глазам», сьпявачку Гюнэш.

Браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны. Наваполацкія хакеісты Андрэй і Сяргей Касьціцыны на сёньняшні дзень вызначаюць гульню найлепшага клюбу НХЛ усіх часоў – «Манрэаль Канадыенс». Андрэй, побач з расейцам Андрэем Кавалёвым, фінам Саку Койву і чэхам Томашам Плеканцам, стаў лідэрам атак 24-разовага ўладальніка Кубку Стэнлі. Сяргей у свае 20 гадоў замацаваўся ў асноўным складзе каманды. Браты Касьціцыны адразу сталі любімчыкамі ў тамтэйшых фанатаў. На сёньняшні дзень «Манрэаль» займае выніковае (па балах) другое месца ва Ўсходняй канфэрэнцыі. Браты ж цягам месяца выдалі некалькі фантастычных матчаў. Напрыклад, з «Бостанам» і «Вашынгтонам».

Каментары38

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць