Грамадства

Дзяржаўны Cакратар Папы Францішка прыбыў у Беларусь

12 сакавіка ўвечары распачаўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка. Ватыканскі іерарх прыбыў па запрашэнні дзяржаўных уладаў краіны.

фота Сяргея Зініна

Кардынал П’етра Паралін прыбыў у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» не спецыяльным, але звычайным рэгулярным рэйсам. 

У аэрапорце Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці першымі прывіталі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Сяргей Алейнік. 

Таксама на цырымоніі прывітання высокага госця з Ватыкана прысутнічалі ўсе ардынарыі Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, а таксама дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Грэка-Каталіцкую Царкву прадстаўляў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. 

Візіт Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка ў Беларусь здзяйсняецца па запрашэнні дзяржаўных уладаў краіны, таму на цырымоніі прывітання прысутнічалі прадстаўнікі ўладаў: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Сяргей Алейнік і намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына.

Кардынала П'етра Параліна традыцыйна прывіталі хлебам-соллю.

Таксама пасля прыбыцця ў Беларусь кардынал паразмаўляў з журналістамі. У прыватнасці, іерарх адзначыў, што яго візіт сюды як прадстаўніка Святога Айца — гэта прызнанне Беларусі, беларускага народа, Каталіцкага Касцёла ў Беларусі з боку Апостальскай Сталіцы і Святога Айца.

Кажучы пра ролю Беларусі для ватыканскай дыпламатыі, асабліва ў сувязі з падзеямі ва Украіне, кардынал назваў Беларусь вельмі важнай пляцоўкай для вырашэння ўкраінскага крызісу. Дзяржаўны Сакратар дадаў, што тут гаворка ідзе перш за ўсё пра мінскія перамовы і пагадненні. Па словах іерарха, Святы Пасад вельмі жадае вырашэння гэтага крызісу, і Беларусь адыгрывае ў гэтым надзвычай вялікую ролю.

13 сакавіка Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці правядзе шэраг сустрэч на самым высокім узроўні, сустрэнецца з кіраўніцтвам Праваслаўнай Царквы, а таксама асвяціць першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску. Прадстаўнік Святога Пасаду атрымае магчымасць лепш пазнаць жыццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і адносіны паміж дзяржавай і Касцёлам.

Скіроўваючы ў Беларусь свайго Дзяржаўнага Сакратара, Папа Францішак імкнецца выказаць глыбокую павагу да беларускага народа і праз свайго бліжэйшага супрацоўніка з’яднацца ў малітве з беларускімі католікамі. 

Дзяржаўны Сакратар з’яўляецца галоўным супрацоўнікам Папы ў справе кіравання Паўсюдным Касцёлам і прадстаўляе ў пэўных умовах асобу самога Пантыфіка.

Гэта другі падобны візіт у сучаснай гісторыі Беларусі: у 2008 г. краіну наведваў Дзяржаўны Сакратар кардынал Тарчызіа Бертона.

Кардынал П'етра Паралін будзе знаходзцца ў Беларусі па 15 сакавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць