Свет

Консул Украіны не змог сустрэцца з мадэллю — сведкай забойства Нямцова

Консул Украіны ў Маскве Генадзь Брэскаленка паведаміў аб тым, што месца знаходжаньня грамадзянкі Ўкраіны Ганны Дурыцкай, якая суправаджала расейскага апазыцыянера Барыса Нямцова пад час забойства, пакуль невядома.

Па словах консула, які прыбыў у Сьледчы камітэт Расеі, сустрэцца з 23-гадовай дзяўчынай яму не ўдалося.

Дыплямат заявіў, што Дурыцкая ў статусе сьведкі мае права пакінуць межы Расеі, паколькі не зьяўляецца яе грамадзянкай.

«Паколькі Дурыцкая знаходзіцца ў статусе сьведкі, яна можа бесьперашкодна паехаць дадому ва Ўкраіну», — заявіў Генадзь Брэскаленка.

У той жа час народны дэпутат ад партыі «Народны фронт» Астап Семярак у камэнтары радыё «Свабода» пацьвердзіў, што пытаньне пра месцазнаходжаньне Ганны Дурыцкай знаходзіцца на кантролі ўкраінскага консула ў Маскве. Паводле слоў дэпутата, да яго зьвярнуліся сваякі дзяўчыны, якія сьцьвярджаюць, што ня ведаюць, дзе яна цяпер знаходзіцца.

«Яна кажа, што яе павезьлі на нейкую кватэру. Там ёсьць ахова. Пакінуць гэтае памяшканьне ёй не дазваляюць», — распавёў Астап Семярак са спасылкай на словы сваякоў дзяўчыны.

Дэпутат таксама адзначыў, што Ганна пэрыядычна выходзіць на сувязь, але ня ведае, дзе яе трымаюць. Сьледчы камітэт Расеі пакуль інфармацыю не камэнтуе.

Барыса Нямцова забілі позна ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосьце ў Маскве недалёка ад Крамля. Паліцыя расьсьледуе факт па артыкуле аб забойстве.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі21

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі16

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?18

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі21

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць