Гісторыя11

Беларускія гісторыкі прапанавалі прызы за «Памяць народу»

Беларускі архіў вуснай гісторыі анансаваў конкурс відэа-інтэрв’ю «Памяць народу», у якім мяркуецца запісваць успаміны сталых людзей.

МГА «Гісторыка» цікавяць успаміны людзей сталага веку аб падзеях любой даўніны да 1991 года ўключна.

Удзельнікам конкурсу раяць укладвацца ў 20-25 хвілін. Арганізатары конкурсу могуць дапамагчы з мантажом. Галоўны крытэр ацэнкі дасланых відэа – цікавы змест успаміну.

Зробленыя відэазапісы інтэрв’ю прымаюцц-а да 15 красавіка. Затым да 30 красавіка будзе працаваць экспертнай група, пройдзе галасаванне на Youtube. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу пройдзе 4 мая.

Галоўным прызам стане відэакамера, за другое месца дадуць сучасны планшэт, за трэцяе — набор цікавых кніг.

Прэзентацыі конкурсу пройдуць у кожным абласным цэнтры:

29 студзеня – Гродна, Беларускі інстытут правазнаўства, вул. Маставая 39, актавая зала, 3 паверх, а 17.00;
2 лютага – Магілёў, час а 18.30, месца правядзення ўдакладняецца;
4 лютага – Віцебск, Цантральная гарадская бібліятэка ім. М. Горкага, вул. Фрунзэ 30а, а 18.30;
7 лютага – Гомель, Філіял Веткаўскага музею, вул. Леніна 4, а 16.00;
17 лютага – Брэст, Культурны цэнтр «Грунтоўня», вул. Дзяржынскага 4, а 18.30;
23 лютага – Мінск, час і месца ўдакладнаюцца.

Падрабязней пра конкурс можна прачытаць на сайце nashapamiac.org.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні32

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць