Свет2525

Маці сямі дзяцей вінавацяць у здрадзе Расіі за званок у пасольства Украіны

Жыхарку горада Вязьма Смаленскай вобласці змясцілі ў СІЗА «Лефортава» пасля завядзення крымінальнай справы па факце дзяржаўнай здрады на карысць Украіны. Святлану Давыдаву арыштавалі за паведамленне аб магчымай адпраўцы расійскіх войскаў ва Украіну.

У красавіку 2014 года Давыдава патэлефанавала ва ўкраінскае пасольства і паведаміла, што вайсковая часць непадалёк ад яе дома апусцела. У часці №48886 дыслакуецца 82-я асобная радыётэхнічная Чырвонасцяжная ордэна Аляксандра Неўскага брыгада ГРУ.

«Яна паехала ў цэнтр па справах і ў маршрутцы ўбачыла аднаго з служачых гэтай часці. Зразумець, што ён адтуль, было няцяжка: ён на ўсю маршрутку па тэлефоне пра гэта распавядаў», — распавёў муж арыштаванай Анатоль Горлаў.

Горлаў пераказаў змест гэтай гутаркі: нібыта мужчына казаў, што яго з калегамі «невялікімі групамі перапраўляюць у Маскву, абавязкова ў цывільным, а адтуль далей у камандзіроўку». Святлана Давыдава прыйшла да высновы, што вайскоўцаў адпраўляюць у Данецк.

Затрымалі Святлану Давыдаву 21 студзеня.

«У вочка я ўбачыў нашага ўчастковага. Ён праз дзверы сказаў, што на нас скардзяцца суседзі. У нас сямёра дзяцей, але частка да таго моманту сышла ў школу, а частка яшчэ спала», — распавядае муж арыштаванай.

Замест ўчастковага ў кватэру ўварваліся людзі ў чорным камуфляжы, а мужчына ў цывільным, які зайшоў следам, паказаў пасведчанне следчага па асабліва важных справах 1-га аддзела следчага ўпраўлення ФСБ РФ палкоўніка юстыцыі Міхаіла Свіналупа.

Следчы Свіналуп заявіў Святлане Давыдавай, што яна затрыманая па справе №221-601, заведзенай па артыкуле 275 КК РФ («Дзяржаўная здрада»). Пасля ператрусу супрацоўнікі ФСБ вынеслі з хаты ўсё запісныя кніжкі, камп'ютар і ноўтбук. Праз дзень муж Святланы Давыдавай даведаўся, што яна этапаваная ў Маскву, дзе Ляфортаўскі раённы суд выбраў ёй меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

У прэс-службе ФСБ Коммерсанту не змаглі аператыўна адказаць на запыт па гэтай справе

Каментары25

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць