Свет

Краіны СНД падрыхтуюць план дзеянняў па мінімізацыі негатыўных наступстваў фінансавага крызісу ў Расіі

 Краіны СНД падрыхтуюць план сумесных дзеянняў па мінімізацыі негатыўных наступстваў фінансавага крызісу ў Расіі, заявіў 16 снежня ў Мінску журналістам выканаўчы сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў.

Ён браў удзел у апошнім сёлета пасяджэнні савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД. 

Лебедзеў нагадаў, што ў 2008 годзе, у разгар сусветнага фінансавага крызісу, паводле рашэння саветаў кіраўнікоў дзяржаў і кіраўнікоў урадаў Садружнасці была створаная пастаянна дзейная нарада міністраў фінансаў з прыцягненнем кіраўнікоў нацыянальных банкаў. Сустрэчы праходзілі рэгулярна, за выключэннем гэтага года. Але, як зазначыў Лебедзеў, на апошнім пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў у Ашхабадзе было прынятае рашэнне аб правядзенні тэрміновых кансультацый прадстаўнікоў ведамстваў, якія адказваюць за эканоміку і фінансы. Прычым, як падкрэсліў выканаўчы сакратар, такія кансультацыі было вырашана правесці як мага хутчэй.

Лебедзеў паведаміў, што кансультацыі адбыліся 12 снежня ў Маскве ў межах пасяджэння Эканамічнага савета СНД. У іх узялі ўдзел міністры эканомікі і адказныя за фінансавыя пытанні ў краінах Садружнасці. Паводле вынікаў кансультацый было прынятае рашэнне стварыць рабочую групу для падрыхтоўкі плана сумесных дзеянняў па мінімізацыі негатыўных наступстваў фінансавага крызісу ў Расіі. 

Падчас пасяджэння Эканамсавета ў Маскве абмяркоўвалася таксама праблема паставак беларускага харчавання ў Расію. «Высновы будуць зробленыя. Прадстаўнікі іншых дзяржаў СНД падтрымалі інтэнсіўны дыялог на розных узроўнях паміж Беларуссю і Расіяй з мэтай найхутчэйшага выхаду з сітуацыі», — сказаў выканаўчы сакратар СНД.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву12

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву12

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць