Улада

Зь Беларусі ў Беларусь — па савецкім пропуску

Нават празь 16 гадоў незалежнасьці Міністэрства ўнутраных спраў пускае ў памежныя раёны Беларусі толькі па пропуску СССР.

Лынтупы

, што ў Пастаўскім раёне, — старажытнае мястэчка беларускага Паазер’я. Цяпер тут — памежная зона. Каб уехаць туды ці выехаць адтуль, трэба прайсьці памежны кантроль. Міліцыянты патрабуюць пашпарт са штампам тамтэйшай прапіскі, альбо спэцыяльны пропуск.

— Бязглузьдзіца гэты пропуск, — кажа яго ўладальнік Зьміцер Лупач, — герб СССР, рэгістрацыйная нумарацыя ад 1990‑х гадоў, тэкст — рускамоўны.

Зьміцер Лупач — краязнаўца. Ён наведвае Лынтупы дзеля вывучэньня беларускасьці. Пераконвае, напрыклад, у цікавай гісторыі Андрэеўскага касьцёлу. Кажа, што да сёньня тут захавалася кніга рэгістрацыі шлюбаў ад 1753 году. Карэнныя жыхары могуць прасачыць гісторыю свайго роду аж да сёмага калена!

Калісьці праз станцыю Лынтупы быў шлях на Вільню. Цяпер яны — тупік Беларускай чыгункі. За ўвесь дзень сюды заходзіць усяго адзін цягнік зь Віцебску.

Раней у мястэчку было 2,5 тысячы насельнiцтва. Сёння — на 700 менш. Здольных да працы па ўзросце — 640 чалавек. Зь іх амаль паўтары сотнi працуе на мясцовым сьпiртзаводзе. Іншыя зьяжджаюць на заробкі ў Літву.

На могілках у Лынтупах ляжаць сыны Тамерлана і Тахтамыша, войскі якіх супрацьстаялі харугвам беларускага князя Вітаўта.

«У Лынтупах жылі ў добрай згодзе і каталікі, і праваслаўныя, і татары, і жыды. Людзі тут простыя, працалюбівыя, церпялівыя і сяброўскія», — нагадвае інвэнтар 1849 году, які вёў тутэйшы ксёндз.

Сёлета ў Лынтупах адкрылі помнік Баляславу Ялавецкаму, выдатнаму інжынеру вынаходніку, чыгуначніку, прадпрымальніку, дзяржаўнаму дзеячу тагачаснай Расейскай імперыі. Імя якога запісана залатымі літарамі ў Пецярбурскай інжынернай Акадэміі…

Мясцовыя краязнаўцы — Алесь Гарбуль, Уладзімер Іваньковіч і Міхась Гіль аднавілі незаслужана забытае імя Баляслава Ялавецкага. А менскі скульптар Алесь Шатэрнік на грамадскіх пачатках зрабіў бюст.

— Шкада, што Лынтупы пераўтварылі цяпер ў беларускі тупік, — кажа Міхась Гіль, — месьцічы да цяперашняга часу ўзгадваюць, як у абедзенны перапынак удавалася зьезьдзіць у Прыбалтыку «на піва». Калі ж разваліўся СССР, то беларусы адправілі 17 кілямэтраў рэек на мэталалом.

Непадалёку ад Лынтупаў ёсьць месца, дзе мяжа праходзіць між беларускай вёскай Гадуцішкі

і літоўскай Адуцішкіс. Ад нядаўняга часу тут зьявілася мэталічная агароджа ў больш як у паўтара мэтра вышыні. Калі яе не было, мясцовыя жыхары бегалі адзін да другога ў госьці, на вачох у памежнікаў частаваліся віном…

— Цяпер варта толькі сунуць нос, як адразу напорысься на першы штраф у 310 тысяч рублёў, у наступны раз — на мільён, — папярэджвае Міхась Гіль.

Галіна Баравая, BulletinOnline.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць