Усяго патроху11

Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем пачне працаваць не раней за сакавік 2015 года

Але ён не будзе распаўсюджвацца на ўладальнікаў службовых і дыпламатычных пашпартоў.

Аб гэтым на брыфінгу 4 снежня ў Мінску паведаміў ізраільскі пасол Іосіф Шагал. 

Нагадаем, міжурадавае пагадненне пра адмену віз паміж Беларуссю і Ізраілем было падпісанае 19 верасня гэтага года. 

Паводле слоў Шагала, «адмена візавага рэжыму не прадугледжвае адмены віз для ўладальнікаў службовых і дыпламатычных пашпартоў, толькі для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў». 

Дыпламат звярнуў увагу на тое, што на сённяшні дзень візавы рэжым паміж дзвюма краінамі дзейнічае. У ізраільскага пасольства, сказаў ён, ёсць падставы меркаваць, што вялікая колькасць беларусаў няправільна зразумелі паведамленне аб бязвізавым рэжыме:

«Народ дакладна адлічыў 90 дзён ад 19 верасня, і мы баімся, што 20 снежня людзі ламануцца на мяжу без візаў… Людзі ўжо заказваюць білеты, гасцініцы — зіма, Новы год… Ёсць інфармацыя, што дзясяткі тры беларусаў набылі пуцёўкі, але да нас [у пасольства] не прыйшлі», — растлумачыў Шагал. 

Ён адзначыў, што паводле ўмоў пагаднення бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем установіцца праз 90 дзён пасля таго, як гэты дакумент ратыфікуюць парламенты дзвюх краін, і не раней. «Кнэсэт самараспускаецца ў панядзелак. У нядзелю [7 снежня] адбудзецца пасяджэнне камісіі Кнэсэта па ўнутраных справах, яны падрыхтуюць гэтае пытанне… Я спадзяюся, што ў гэтым месяцы ўсе працэдуры завершацца, і ў сакавіку ў нас пачне працаваць бязвізавы рэжым», — сказаў дыпламат. 

Што ж датычыцца беларусаў, якія ўжо запланавалі найбліжэйшым часам паездку ў Ізраіль, набылі пуцёўкі, білеты ці забраніравалі гатэлі, то ізраільскае пасольства гатовае дапамагчы ім атрымаць пакуль яшчэ неабходныя візы, аказваючы паслугі практычна «ў рэжыме нон-стоп». 

Іосіф Шагал таксама адзначыў, што атрымаць ізраільскую візу цяпер не настолькі цяжка — яе кошт для беларусаў складае 26 даляраў. У той жа час ізраільцяніну беларуская віза сёння абыходзіцца ў 120 еўра.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць