Улада11

Гунар Віганд: «Тэма палітзняволеных у Беларусі абмяркоўвалася на ўсіх маіх сустрэчах з прадстаўнікамі ўлады»

Эўрапейскі чыноўнік распавёў журналістам пра вынікі сваіх сустрэч з прадстаўнікамі беларускай улады, грамадзянскай і экспэртнай супольнасьцяў.

«Тэма палітзьняволеных у Беларусі абмяркоўвалася на ўсіх маіх сустрэчах з прадстаўнікамі ўлады. Я ня проста закранаў гэтае пытаньне агулам, а згадваў канкрэтныя выпадкі», 

— заявіў сёньня пасьля завяршэньня свайго візыту ў Беларусь кіраўнік дэпартамэнту Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Гунар Віганд на кароткай сустрэчы з журналістамі.

На пытаньне журналістаў, як рэагавалі прадстаўнікі беларускай улады на ягоныя захады, эўрачыноўнік адказаў:

«Ад іх імя я ня буду казаць, але я ім даў зразумець, што каб цалкам рэалізаваць патэнцыял адносінаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, трэба рабіць новыя крокі».

Гунар Віганд сказаў, што гэта была чацьвёртая сустрэча ў рамках дыялёгу аб мадэрнізацыі. Гэтым разам яна ахоплівала такія тэмы, як магчымыя рэформы ў сфэры адукацыі, рэгіянальнага разьвіцьця і сацыяльных пытаньняў.

На пытаньне, чаму гэтым разам спадар Віганд не сустрэўся зь лідэрамі беларускай апазыцыі, ён адказаў наступнае:

«Калі прыяжджаеш некуды на абмежаваны час, дык цяжка сустрэцца з усімі. Я раней сустракаўся зь лідэрамі апазыцыі і ў Менску, і ў Брусэлі. Зь імі сустракаліся і эўракамісары, і прадстаўнікі дыпмісіяў краінаў Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў Беларусі. Прычым апошняя сустрэча была ня больш чым дзесяць дзён таму».

Гунар Віганд паведаміў журналістам, што на наступным тыдні ў Брусэлі адбудзецца другі раўнд перамоваў аб спрашчэньні візавага рэжыму паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.

Дырэктар дэпартамэнту Расеі, «Усходняга партнэрства», Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЭ Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Гунар Віганд ад 18 лістапада знаходзіцца ў Беларусі з чарговым візытам. 18 лістапада адбылася ягоная сустрэча з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і аналітыкамі. 19 лістапада Віганд сустракаўся зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы28

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду4

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы28

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць