Улада

Расійскія артылерыйскія радары заўважаныя на Данбасе

Журналісты заходніх СМІ сфатаграфавалі на ўсходзе Украіны расійскія сістэмы назірання і кіравання артылерыйскім агнём 1РЛ239 «Рысь» і 1РЛ232 «Леапард»,

паведаміў сайт foreignpolicy.com са спасылкай на анлайн-часопіс The Interpreter.

1РЛ232 «Леапард» у захопленым расейскімі баявікамі ўкраінскім горадзе Тарэз.

Вайсковыя эксперты лічаць, што гэтыя сістэмы значна павялічаць эфектыўнасць артылерыйскага агню расійскіх баевікоў. Гэта браніраваныя радарныя ўстаноўкі могуць адсочваць рух войскаў праціўніка і агонь артылерыйскіх батарэй.

1РЛ239 «Рысь» на тэрыторыі Украіны, каля Тарэза.

У той час як ва ўкраінскіх арсеналах ёсьць невялікая колькасць 1РЛ232 «Леапард» савецкай вытворчасці, «Рысі» на ўзбраенні ўкраінцаў адсутнічаюць. Больш за тое, гэтыя сістэмы ніколі не траплялі ў аб'ектывы аператараў і фатографаў за паўгода вайсковага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Апошнімі днямі прадстаўнікі НАТА паведамлялі, што Расія накіравала на тэрыторыю Украіны дадатковыя ўзброеныя сілы. 

Станцыя наземнай артылерыйскай выведкі «Леапард» выкарыстоўвае шасі браніраванага транспарцёра МТ-ЛБ і можа «бачыць» сваім радарам наземныя цэлі на адлегласці да 17 км, наземныя разрывы снарадаў на адлегласці 4—10 км, надводныя цэлі — да 30 км, надводныя разрывы снарадаў — 14—23 км. У войсках «Леапарды» знаходзяцца ад 1973 года. Артылерыйскі радыёлакацыйны комплекс «Рысь» стаіць на шасі транспарцёра МТ-ЛБу і знаходзіцца на ўзбраенні з 1977 году. Ён можа ідэнтыфікаваць агнявыя пазіцыі артылерыі праціўніка на адлегласці да 16 км, кантраляваць стральбу сваёй артылерыі на адлегласці да 20 км.

Каментары

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць