Кіно11

У Баранавічах паказалі «12 раз'юшаных мужчын» па-беларуску

У пятніцу, 10 кастрычніка, у офісе эколага-краязнаўчага аб’яднання «Неруш» у Баранавічах адбыўся паказ знакамітай амерыканскай кінакарціны «12 раз'юшаных мужчын» у перакладзе на беларускую мову.

Андрэй Кім, рэжысёр і кіраўнік адзінага прафесійнага аб’яднання агучкі на беларускую мову «КінаКонг» правёў майстар-клас і прэзентацыю адной з прац суполкі. Як расказаў Андрэй, у беларускім пракаце і кінатэатрах няма фільмаў, прафесійна перакладзеных і агучаных па-беларуску. Таму «КінаКонг» мае на мэце папулярызацыю іншамоўных кінакарцін на роднай мове сярод беларусаў.

Фільм «12 раз’юшаных мужчын» быў абраны нездарма. Гэта класіка сусветнага кінематографа. Рэжысёрскі дэбют Сідні Люмэта па праве лічыцца адной з лепшых карцін стагоддзя, мае найвышэйшыя рэйтынгі і з’яўляецца абавязковым для вывучэння ў кінаакадэміях ва ўсім свеце. Кінастужка займае 2-е месца ў спісе лепшых судовых драм па версіі AFI (Амерыканскі інстытут кінамастацтва).

«12 раз’юшаных мужчын» – гэта гісторыя аб тым, як 12 прысяжных павінны вырашыць, ці забіваў падсудны — падлетак з трушчобаў – свайго бацьку. Калі яго вінаватасць прызнаюць, хлопца чакае электрычнае крэсла, калі не – вызваленне. Згодна з законам рашэнне павінна быць прынята адзінагалосна. Справа здаецца відавочнай, 11 чалавек галасуюць «за» вінаватасць, але адзін выказвае сумнеў і прапануе абмеркаваць усё яшчэ раз…

Фільм вучыць таму, што жыццё – гэта найвышэйшая каштоўнасць і ніхто не мае права пазбавіць чалавека жыцця, нават дзяржава.

Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі прайшоў 5–10 кастрычніка. Наша краіна з’яўляецца адзінай у СНД, дзе існуе магчымасць пакарання смерцю. За апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі штогод прысуджаюцца да расстрэлу ад 2 да 9 чалавек.

Асуджаны можа прасіць аб памілаванні, г.з. замяніць расстрэл на пажыццёвае зняволенне, але вядома толькі аб адным памілаванні за ўсе гады праўлення Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары1

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць