Андрэй Расінскі. Кадры33

“Дзіўноты і памароцтвы” для беларускага дубляжу

Новая творчая ініцыятыва прэзэнтуе пераклады стужак на беларускую мову й шукае гледачоў.

Летам паўстала творчае згуртаваньне “Дзіўноты і памароцтвы”. У суполку ўвайшлі студэнты Лінгвістычнага ўнівэрсытэту, БДУ і Радыётэхнічнага ўнівэрсытэту, якія зьбіраюцца сур’ёзна абеларушчваць фільмы.

Першымі спробамі практыкі сталіся тры дыскі – “Тлум” (Бабілён), “Лісты з Іўа Дзімы” і “Апакаліпсыс” Мэла Гібсана. Гук пакінулі на мове арыгіналу, а паднадпісы зрабілі беларускія (клясычнай тарашкевіцай дый лацінкай), ангельскія і расейскія. “Мы самі хацелі зрабіць якасны беларускі прадукт,” – кажа Алесь Квіткевіч.

І гэтае атрымалася. Калі “Гальфстрым” дубляжаваў фільмы, ягонае дыскавае мэню не вылучалася разнастайнасьцю. “Дзіўноты і памароцтвы” надалі ўвагу бонусам, карцінкам, трэйлерам – што патрабавала грунтоўнай праграміскай працы.

“У некаторых экзатычных шрыфтах адсутнічалі беларускія літары “ў” і “ё”, але праграмісты гэтыя літары ўставілі, – распавядае Алесь. На жаль, мы спазьніліся на 10 гадоў. Сёньня дыстрыб’ютарскія канторы ўжо завязаныя на Маскву. На Ўкраіне робіцца дубляж на родную мову. І мы таксама будзем прапаноўваць свае паслугі беларускім кампаніям, якія распаўсюджваюць замежныя фільмы.”

“Дзіўноты і памароцтвы” завяршаюць агучку “Піратаў Карыбскага мора” (з галасамі Лявона Вольскага й Русі) ”. Найбліжэйшым часам плянуецца прэзэнтацыйны прагляд субтытраваных “300 спартачукоў” дый камэдыі “Вакацыі спадара Біна” – для чаго шукаюцца гледачы.

Суполка адкрыла свой сайт, адкуль можна даведацца пра іхнюю творчасьць.

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца12

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход8

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

Румынскую песню для «Еўрабачання» раскрытыкавалі за «гламурызацыю сэксуальнага ўдушвання»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць