Свет55

Дэпутаты Еўрапарламента не змаглі знайсці Іран на карце свету

Апытанку зладзіла выданне Le Parisien.

Скрыншот відэа Le Parisien

Некаторыя дэпутаты Еўрапейскага парламента не змаглі знайсці на карце свету Іран, пераблытаўшы рэспубліку з Турцыяй і іншымі краінамі Блізкага Усходу, паведамляе французскае выданне Le Parisien.

У пачатку сакавіка карэспандэнт тэлеканала TMC для праграмы Quotidien правёў апытанне сярод дэпутатаў Еўрапарламента ў Страсбургу. Ён даў палітыкам карту свету, на якой краіны не былі падпісаныя, і папрасіў знайсці на ёй Іран.

Міністр-дэлегат Францыі па справах Еўропы паказаў на Армузскі праліў, дэпутат Еўрапарламента ад Сацыялістычнай партыі Эма Рафовіч прыняла Іран за Балгарыю, а дэпутатка з партыі «Адраджэнне» Фаб’ен Келер пераблытала рэспубліку з Турцыяй.

«Што да дэпутаткі Еўрапарламента ад «зялёных» Мары Тусэн, то пасля доўгіх ваганняў яна выбрала Афганістан. Давід Карман, таксама дэпутат Еўрапарламента ад «зялёных», лічыць, што знайшоў адказ, паказваючы на Саудаўскую Аравію», — піша Le Parisien.

Сустаршыня партыі «Непакорная Францыя» Манон Абры на пытанне журналіста адказала правільна. Пазней яна адзначыла, што памылкі былі б смешнымі, калі б Еўрапарламенту не даводзілася прымаць рашэнні адносна ваенных дзеянняў ЗША ў Іране.

Каментары5

  • Бгг
    16.03.2026
    А дайте им на карте показать Литву. И Латвию.
  • Папа
    16.03.2026
    В этом суть марионеток.
    Им сказали делать и они делают,но даже не понимают что делают.
  • Інсайдэр
    16.03.2026
    Нуууу. Чалавек пяць ведаю з нашай КР асабіста яны таксама не пакажуць))))

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі14

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць