Грамадства77

Мы больш падрыхтаваныя для ўступленьня ў ЭС, чым Польшча ці Балтыя

…заявіў Лукашэнка ў інтэрвію газэце «Эль Паіс» і паабяцаў абдумаць умовы Эўразьвязу.

…заявіў Лукашэнка ў інтэрвію газэце «Эль Паіс» і паабяцаў абдумаць умовы Эўразьвязу.

Беларусь і Еўрасаюз павінны развіваць дыялог. Такую думку выказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю іспанскай газеце «Эль Паіс», паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе прэзідэнта.

«Краіны ЕС могуць ставіць жыццёва важныя для іх праблемы, не ўмешваючыся ў нашы ўнутраныя справы, прынамсі, на гэтым этапе. Вельмі важна, каб ЕС не ўзводзіў жалезную заслону вакол Беларусі і каб мы развівалі дыялог», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Еўропа сёння не хоча нармалізацыі адносін з Беларуссю. Таму што вельмі ў свой час далёка зайшла, а сёння трэба, захаваўшы твар, з гэтага выйсці. Хопіць рашучасці ў Еўрапейскага саюза гэта зрабіць, мы будзем сядзець за адным сталом, весці дыялог, калі мы хочам быць бліжэй. Мы гэтага хочам і ўсюды аб гэтым гаворым. А Еўрапейскі саюз не хоча, і ён выстаўляе нам непрымальныя ўмовы. Навошта ўмовамі абазначаць наш дыялог? Не трэба», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, Беларусь шмат зрабіла крокаў насустрач Еўрасаюзу, якія былі праігнараваны ЕС.

«Мы іх (умовы ЕС. — Заўвага БЕЛТА) абдумаем, але я не ўпэўнены, што калі прымем гэтыя ўмовы, еўрапейцы адгукнуцца. У еўрапейцаў няма сур’ёзнага падыходу да Беларусі, за выключэннем, магчыма, Германіі, у якой больш прагматычная пазіцыя і якая спрабуе зразумець сітуацыю. Палітыка немцаў умераная і зыходзіць з рэальнай сітуацыі. У любой дэмакратычнай дзяржаве павінна быць апазіцыя, але немцы бачаць недахопы тутэйшай апазіцыі і пытаюцца ў сябе, ці карэктныя яны ў адносінах да нас. Я не магу сказаць гэтага ў адносінах да іншых. Нам застаецца толькі чакаць і назіраць. Мы больш падрыхтаваныя, чым Польшча або краіны Балтыі, для ўступлення ў ЕС», — адзначыў прэзідэнт.

БЕЛТА

Каментары7

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць