У Смалявіцкім раёне ў ДТЗ пры перакульванні аўтамабіля загінула 4-гадовае дзіця. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама.
Здарэнне адбылося 26 жніўня на 22-м км аўтадарогі Слабада-Навасады. Жыхар Барысава 1980 года нараджэння, рухаючыся ў напрамку Мінска, не справіўся з кіраваннем асабістага аўтамабіля «Опель Кадэт», з'ехаў на абочыну і перакуліўся. У выніку ДТЗ пры перакульванні аўтамашыны з задняга сядзення выпаў яго сын 2010 нараджэння. Дзіця ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы.
Аўтамашына дзіцячым крэслам была не абсталяваная, а дзіця не было прышпіленае рамянём бяспекі.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары