Мова44

Ініцыятары курсаў «Мова ці кава» запусцілі кампанію «Навучы сябра размаўляць па-беларуску»

Ініцыятары курсаў беларускай мовы «Мова ці кава» пад эгідай кампаніі «Зробім лепш!» Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацый (НДА) запусцілі ў Мінску і рэгіёнах Беларусі праект «Навучы сябра размаўляць па-беларуску».

Падрабязная інфармацыя пра старт новай ініцыятывы апублікавана на старонках «Мова ці кава» ў сацыяльных сетках: facebook.com/movacikavaі vk.com/movacikava.

Як паведамляецца, праект скіраваны на «пераадоленне страху, псіхалагічных бар'ераў, папулярызацыю ідэі размаўляць па-беларуску і дэпалітызацыю моўнага пытання». 

«Усім ахвотным і неабыякавым прапаноўецца ўзяць шэфства хоць бы над адным сваім рускамоўным сябрам і навучыць яго размаўляць па-беларуску, — адзначаюць аўтары праекта. — Гэта можа быць, напрыклад, ваш добры знаёмы ці сябар дзяцінства, брат, сястра, бацька, бабуля ці чалавек, якога вы сустрэлі ўчора ў тралейбусе і які не мае нічога агульнага з беларушчынай. Чалавек, які вывучыў беларускую мову, адкрывае для сябе новы свет: новую музыку, новыя кнігі, новы круг зносін». 

Усіх, хто вырашыць паўдзельнічаць, аўтары праекта просяць паведаміць свой паштовы адрас, на які будуць высланы тэматычныя наклейкі і іншая прадукцыя. «Навучыць мове — справа няпростая. Менавіта таму «Мова ці кава» падрыхтавала спецыяльную прадукцыю, слоўнікі і карысныя спасылкі, якія спатрэбяцца падчас навучання», — дадалі арганізатары праекта. 

Акрамя таго, у межах гэтай ініцыятывы стартуе конкурс гісторый — аўтары праекта прапаноўваюць усім ахвотным напісаць, як яны «прыйшлі да беларушчыны» ці «дапамаглі знаёмым ці сваякам загаварыць па-беларуску». Усіх удзельнікаў чакаюць фірменныя майкі ад «Мова ці кава», аўтары ж «самых цікавых, смешных і дасціпных тэкстаў» стануць уладальнікамі флэш-картак, беларускіх кніг і дыскаў з музыкай беларускіх выканаўцаў. Тэксты неабходна публікаваць на старонках «Мова ці кава» ў сацыяльных сетках Facebook і «УКантакце».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць