Міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус мяркуе, што расійскі канвой з гуманітарным грузам можа быць спробай Масквы ўстанавіць пастаянную прысутнасць ва Украіне.
Расійскія ўлады кажуць, што грузавікі, якія выехалі ў аўторак з падмаскоўнага Нара-Фамінска ў кірунку усходу Украіны, павінны даставіць прадукты, медыкаменты, пітную ваду, спальныя мяшкі і электрастанцыі.
«Мы павінны быць надзвычай асцярожныя, бо гэта можа быць прыкрыццём для расійцаў, размясціцца побач з Луганскам і Данецкам і паставіць нас перад фактам», — цытуе Фабіуса агенцтва Reuters.com.
«Гэты канвой магчымы і апраўданы, толькі калі ён аўтарызаваны Чырвоным Крыжам», — дадаў ён.
Чырвоны Крыж, які павінен каардынаваць гуманітарную аперацыю, заяўляе, што яму невядома пра змесціва грузавікоў і канчатковы пункт прызначэння.
Каментары